«Гісторыя ў асобах і падзеях»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адну з уладальніц другога месца ў конкурсе «Гісторыя ў асобах і падзеях» Настассю Бугвіну ўзнагароджвае Вікторыя Жукевіч-Дзівота

Адну з уладальніц другога месца ў конкурсе «Гісторыя ў асобах і падзеях» Настассю Бугвіну ўзнагароджвае Вікторыя Жукевіч-Дзівота

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшло падвядзенне вынікаў раённага краязнаўчага конкурсу «Гісторыя ў асобах і падзеях», прымеркаванага да 430-годдзя з дня атрымання горадам Прывілея на Магдэбургскае права.

Ініцыятарам конкурсу была актыўны сябра грамадскага аб’яднання «Несвіжане ў Польшчы» Вікторыя Жукевіч-Дзівота, кніга ўспамінаў якой «Даніна памяці» мінулым летам была ўрачыста прадстаўлена ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Частку атрыманых ад продажу кнігі сродкаў пані Вікторыя вырашыла ахвяраваць на каштоўныя падарункі пераможцам конкурсу. 

За званне лепшай спаборнічалі 11 работ, якія ў хуткім часе папоўняць краязнаўчую базу дадзеных «Нясвіжчына» і  будуць пакладзены ў аснову зборніка пра нашых землякоў  «Слаўныя людзі Нясвіжа і Нясвіжскага раёна». Вызначыць пераможцаў конкурсу было нялёгкай задачай, бо ўсімі ўдзельнікамі была зроблена вялікая пошукавая праца.

Госцю з Польшчы Вікторыю Жукевіч-Дзівоту вітае жыхарка нашага горада Часлава Адамаўна Суднік

Госцю з Польшчы Вікторыю Жукевіч-Дзівоту вітае жыхарка нашага горада Часлава Адамаўна Суднік

Менавіта  госця з Польшчы Вікторыя Жукевіч-Дзівота і дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко і правялі ўзнагароджванне пераможцаў, якія затым асабіста прадставілі свае работы пры дапамозе медыя-прэзентацыі.

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА «Саюз палякаў на Беларусі» Іван Івашкевіч уручае пераможцы конкурсу Ксеніі Суднік падарунак ад сваёй арганізацыі — карціну з відамі Нясвіжа

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА «Саюз палякаў на Беларусі» Іван Івашкевіч уручае пераможцы конкурсу Ксеніі Суднік падарунак ад сваёй арганізацыі — карціну з відамі Нясвіжа

Пераможцай конкурсу была прызнана вучаніца 9 “Б” класа СШ №4 г. Нясвіжа Ксенія Суднік, якая пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Н.М. Янскай зрабіла даследаванне, прысвечанае Ганароваму грамадзяніну Нясвіжа ксяндзу Рыгору Каласоўскаму.  

Другое месца падзялілі навучэнкі  Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алеся Кузміч і Настасся Бугвіна, якія падрыхтавалі работы «У краіне майстроў» і «Мемарыялы памяці» адпаведна. Трэцяй стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ксенія Жук, работа якой была прысвечана былому святару царквы Пакрава Прасвятой Багародзіцы вёскі Лань Васілю Іаанавічу Валасовічу. 

Тлумачэнні па сваёй краязнаўчай працы дае Алеся Кузміч

Тлумачэнні па сваёй краязнаўчай працы дае Алеся Кузміч

Напрыканцы сустрэчы вядучыя мерапрыемства Раман Грышын і Кацярына Бялан выказалі ад імя ініцыятара конкурсу словы падзякі ўсім яго ўдзельнікам і іх кіраўнікам за вялікую пошукавую працу і пажадалі ім далейшых поспехаў у вывучэнні гісторыі сваёй малой радзімы, узгадаўшы словы французскага паэта і філосафа ХVІІІ стагоддзя Вальтэра: «Той, хто не ведае мінулага, не ведае ні сучаснасці, ні будучыні, ні самога сябе».

Мяркуючы па тым, як зацікаўлена моладзь Нясвіжчыны ставіц-ца да гісторыі і культуры свайго краю, наша мінулае заўсёды будзе служыць на карысць нашай будучыні.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Гісторыя ў асобах і падзеях»: 1 комментарий

  • 06.06.2016 в 15:26
    Permalink

    Drodzy Przyjaciele Nieświeżanie!
    W imieniu całej naszej grupy członków Stowarzyszenia Nieświezan- Ewy Rymaszewskiej, Marysi Ślizień, Ziuty i Łukasza Łuczaków z całego serca , z głębi duszy dziękuję za te piękne dni w naszym Nieświeżu- Władzom Miasta, Dyrekcji i Pracownicom Biblioteki, Księdzu Dziekanowi, Naszym Przyjaciołom z Reduty. Przeżyliśmy dzięki Wam niezapomniane dni- dziękujemy za koncerty kompozytorki Anny Korotkiny, Maryny Pińczukowej i wokalistki Anny Bielajewej-to były wzruszające chwile.
    Osobno chcę podziękować uczestnikom konkursu a szczególnie laureatkom, prace były interesujące i na bardzo wysokim poziomie
    Dziękuję raz jeszcze i mam nadzieję- do zobaczenia w Nieświeżu, być może już na «prospektie Sierotki» Wiktoria Żukiewicz-Dziwota

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.