“Голасам свайго пакалення”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

У красавіку 2015 года Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Паўлюка Пранузы, што стала сваеасаблівым штуршком для арганізацыі і правядзення І фестывалю паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, прысвечанага беларускаму паэту, Ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, чалавеку, які большую частку свайго жыцця падараваў Нясвіжчыне. У маі раённай бібліятэкай фестываль быў арганізаваны ўпершыню (фота 3), але спадзяёмся, што  гэта стане прыемнай штогадовай традыцыяй. У рамках фестывалю прайшлі Пранузаўскія чытанні, падчас якіх госці мера-прыемства — дачка Паўла Кузьміча Алена Лявіцкая, беларускія літаратары Анатоль Бутэвіч (фота 1), Мікола Маляўка (фота 2),  Мікола Кутас дзяліліся сваімі ўспамінамі, чыталі вершы, прысвечаныя паэту. Навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Лізавета Каратай падрыхвала паведамленне  на тэму “Паўлюк Прануза — паэт-франтавік”.

Пасля чытанняў свята прадоўжылася на некалькіх пляцоўках.  Аматары паэзіі прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў “Чытаем Паўлюка Пранузу”.  Кампетэнтным журы ў складзе беларускага пісьменніка А.І. Бутэвіча, супрацоўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры В.Б. Гулевай і намесніка дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” А.В. Чухлей былі вызначаны пераможцы. Дыпломы атрымалі: І ступені — Кацярына Субоціна, вучаніца 7 “А” класа Нясвіж-скай гімназіі, ІІ ступені — Людміла Быбко, вучаніца 7 “Б” класа СШ № 4 г. Нясвіжа, ІІІ ступені —   Святлана Хіневіч, вучаніца 7 “В” класа СШ №1 г. Нясвіжа. А.І. Бутэвіч, старшыня журы, адзначыў  і падараваў сваю кнігу з аўтографам Лізавеце Канановіч, вучаніцы СШ №1 г. Нясвіжа.

009

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Рэаліці-шоу “Мая нявыдадзеная кніга” аб’яднала як маладых паэтаў, так і паэтаў са стажам. На суд строгага журы, у склад якога ўвайшлі паэты М. Маляўка, М. Кутас і супрацоўнік раённай бібліятэкі Н. Богдан, удзельнікі прадставілі свае нявыдадзеныя зборнікі паэзіі. Пасля знаёмства з творчасцю паэтаў  члены журы выказалі свае парады і пажаданні. Па выніках рэаліці-шоу пераможцам стала Валянціна Штоп (фота 4), ураджэнка Гро-дзеншчыны, супрацоўнік Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра.  Заахвочвальнымі падарункамі былі адзначаны студэнтка БДУКіМ, сябра літаратурнага аб’яднання “БУКет” (БДУКіМ)  Валерыя Рудакоўская і сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Анатоль Белы.

Падчас правядзення “Парада прэзентацый” прысутныя пазнаё-міліся з творчасцю Алы Дзікай, паэткі, сябра абласнога аб’яднання паэтаў і кампазітараў “Жывіца”. Вера Мацнева,  сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, жыхарка г. Нясвіжа, прэзентавала толькі  што выдадзены зборнік “Жизни дыханье второе”.

 

Была пастаўлена апошняя кропка, але ўдзельнікі фестывалю не спяшаліся разысціся: штосьці паміж сабой абмяркоўвалі, дзяліліся ўражаннямі. Здавалася,  што ўсё кругом было запоўнена паэзіяй, словам. І гэта добра. Гэта даніна, якую мы аддаём беларускаму паэту, нашаму земляку Паўлюку Пранузе: у свой час ён не толькі сам тварыў, але і дапамагаў маладому пакаленню Нясвіжчыны праявіць сябе ў свеце паэзіі.

Зоя СІЛКОВА, загадчык аддзела  абслугоўвання і інфармацыі 

дзяржаўнай установы культуры  “Нясвіжская цэнтральная 

раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”.

Фота Алены ГАЛЯК. 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.