“Горад Лета”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

DSC01308

Лета — доўгачаканы час адпачынку для школьніцтва. Тут табе і цёплая вада, і сонечныя ванны, і цікавыя паходы… і ліпа духменіць, і птушыны спеў лашчыць слых. А калі ж ладзіць і ажыццяўляць творчыя задумы? Таксама летам!

Усё гэта напоўніцу  можна спазнаць у аздараўленчым лагеры “Эўрыка”, што месціцца на базе ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”. Дзейнічае ён па творча-гульнявым праекце “Горад Лета”. Кожны дзень крочаць дзеці па вуліцах гэтага рамантычнага, вясёлага, загадкавага горада, спасцігаючы і наваколле, і саміх сябе.  Мэта праекта — стварэнне ўмоў для арганізацыі адпачынку дзяцей, развіцця асобы, самарэалізацыі, умацавання фізічнага і эмацыянальнага здароўя выхаванцаў, развіццё дзіцячых ініцыятыў і лідарскіх якасцей. Лагерная змена набрала свой тэмп. Ажыццяўленне педагагічна-аздараўленчай задумы ідзе поўным ходам. У мікрараёне “Знаёмства” дзеці пабывалі на аўкцыёне “Карусель цікавых тэм”, у завулку “Спорт і К” падарожнічалі па Алімпіі, весела адпачывалі на праспекце “Салют, лагер!”

Ёсць усе падставы меркаваць, што добрая задума калектывам будзе рэалізавана, бо лагер “Эўрыка” — месца летняга адпачынку з немалым стажам. У час канікул ён сустракае школьнікаў ужо больш за дзясятак гадоў. Напрацаваны дастатковы вопыт арганізацыі летняй работы з дзецьмі. Да гэтага ж ёсць і гаспадарліва дагледжаная школа, добраўпарадкаваная тэрыторыя з вялікім садам, дэндрапаркам, цяністымі алейкамі, утульнымі альтанкамі, пляцоўкай для гульняў, стадыёнам, што атулены зялёнымі шапкамі ліп, таполяў, каштанаў.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што лагер “Эўрыка” стаў месцам сустрэчы вучняў з розных школ. І надалей   месца  сустрэчы яны мяняць не збіраюцца — лагер “Эўрыка”, “Горад Лета”!

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.