Каб ведалі і памяталі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

s14196057

(Працяг. Пачатак у № 36)

— Давай сходзім у “чырвоны музей”, там, кажуць, старыя рэчы ўсялякія экспануюцца, — сказала неяк мне знаёмая.

Аказалася, у Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 10 чэрвеня прадоўжылі выставу  “Мой адрас — Савецкі Саюз”. У апошні час назіраецца пэўная цікавасць да савецкага быту, да савецкай тэматыкі. Работнікі музея стараюцца ісці ў нагу з павевамі, не забываць той перыяд — усё-такі савецкая эпоха цягнулася больш за  70 гадоў. А час ляціць імкліва,  некалішнія прадметы адышлі  або адыходзяць з нашага жыцця сямімільнымі крокамі. Усё цяжэй адшукаць старыя халадзільнік, пральную машыну ці радыёпрыёмнік. Напрыклад, як  расказала старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Шкрабіна, яны былі вельмі рады, калі знайшлі першы  савецкі відэамагнітафон “Электроніка”… На выставе шмат розных экспанатаў.  Напрыклад, у 50-я гады  савецкія мужчынскія шкарпэткі выпускалі без гумкі, а каб яны трымаліся на назе, пад каленам мацаваліся падцяжкі. Убачыць апошнія можна ў музеі. З-за дэ-фіцыту панчох, шкарпэтак, дзіцячых калготак ды і няхваткі ў людзей грошай на іх частае набыццё вырабы гэтыя пры неабходнасці цыравалі. Хто — рукамі, хто — спецыяльнымі машынкамі. Іх выпуск у Саюзе быў нала-джаны ў 1957—1964  гадах. Калі жанчыны пачалі фарсіць у капронавых панчохах (а выраб гэты, самі ведаеце, вельмі далікатны, зачэпіш чым — тут жа вочка пабегла), то адчыняліся цэлыя майстэрні, дзе можна было падняць тое вочка. Прылады для выканання гэтых маніпуляцый музейшчыкі таксама адшукалі. А што такое зубны парашок? Ці знакамітая некалі ленінградская туш для веек са шчоткай у прадаўгаватай каробачцы? А першыя савецкія электрабрытвы?

Адзін фрагмент экспазіцыі — “Жыллё”, другая частка аформлена ў выглядзе вітрын магазінаў, дзе “тавар” выкладзены з цэннікамі савецкага кошту.

Пасля экскурсіі Вольга Шкрабіна заўсёды пытаецца ў дзяцей, ці не дарэмна яны  сюды прыйшлі. Адказ адзін: “Не, не дарэмна”. Дзецям  падабаецца, бо яны даведваюцца пра зусім нявядомае дагэтуль. Вольга Уладзі-міраўна раіць юным наведвальнікам папрасіць бацькоў, а лепей — дзядулю  і бабулю расказаць пра тое, як жылі раней. Яны ж могуць аб многім паведаміць.

А ў прадстаўнікоў старэйшага пакалення ўбачанае  ў музеі выклікае лёгкую настальгію па мінулым: па маладосці, рамантыцы, цёплых, добрых зносінах паміж людзьмі і цэлымі народамі. Калі 15 брацкіх рэспублік былі аб’яднаны ў адну вялікую, магутную дзяржаву. І разам з ансамблем “Самацветы”  мы спявалі: “Мой адрас — не дом і не вуліца, мой адрас — Савецкі Саюз”…

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

(Заканчэнне будзе)


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.