КАРМЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC05270

У сельгаспрадпрыемствах раёна ўборка траў першага ўкосу ўжо далёка перайшла экватар. Па стане на 31 мая яны скошаны на плошчы 10040 га. На адну ўмоўную галаву жывёлы назапашана  3,57 ц кармавых адзінак (14 % ад задання). У т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 6,51 ц, “Новае жыццё” — 5,47 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 4,08 ц; вышэй сярэднераённага гэты паказчык у СВК “Агракамбінат Сноў” — 3,79 ц і “Гарадзея” — 3,66 ц, у ААТ “Юшавічы” — 3,68 ц к. адз. У працэнтных адносінах больш на 1 умоўную галаву жывёлы кармавых адзінак назапасілі “Новае жыццё” — 20 %, “Агракамбінат Сноў” і “Лань-Нясвіж” — па 17 %.

У фізічнай вазе назапашана ўсяго па раёне: сена — 952 тоны (9,1 %), сенажу — 56322 т (35 %), сіласу — 1379 т (0,5 %). Найбольшую колькасць сена  нарыхтавалі “Гарадзея” — 255 т (26 % ад неабходнага), “Новае жыццё” — 215 т (54 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 128 т (8 %). 12519 т сенажу заклалі снаўчане (48 %), 6692 т  (42 %) — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 6135 т (43 %) — у “Новым жыцці”. Больш за 4 тысячы тон маюць яго  ЗАТ “1 Мая” і ААТ “Лань-Нясвіж”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.