Не гасне памяці свечка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбыўся вечар-рэквіем “Чарнобыль: не гасне памяці свечка”. Яго правялі супрацоўнікі дзіцячай раённай бібліятэкі Вікторыя Аляхновіч і Алёна Чухлей.

Прысутным было расказана аб тэхнагеннай катастрофе, радыяцыі, аб выніках  аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вучаніца Карцэвіцкай СШ Дзіяна Гегеня чытала “Чарнобыльскія трыялеты”. Падчас мерапрыемства таксама былі выкарыстаны вершы беларускіх аўтараў, музычнае суправаджэнне, відэапрэзентацыя.

Былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячай мастацкай і паэтычнай творчасці “Попел Чарнобыля ў нашых сэрцах”. Работы, прадстаўленыя на конкурс, можна было ўбачыць у зале бібліятэкі. За аказаную фінансавую дапамогу ў набыцці падарункаў для пераможцаў конкурсу вядучыя падзякавалі начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.В. Кругліку і старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры Н.Д. Бяганскай. Яна і ўручыла Дыпломы і падарункі. Ва ўзроставай групе 9 — 12 гадоў за паэтычныя работы ўзнагароды атрымалі: 1-е месца — Валерыя Фа-дзеева (Затур’янскі НПК д/с-СШ), 2-е месца — Іван Кірычонак (СШ №1 г. Нясвіжа), 3-е  — Крысціна Сенька (Навасёлкаўскі НПК д/с-СШ); за мастацкія работы ў гэтай узроставай групе ўзнагароджаны Лізавета Радаман — 1-е месца (Грыцкевіцкі НПК д/с-СШ),  Антон Антановіч і Ніна Герасімчык (выхаванцы Аношкаўскай ДШМ) — 2-е і 3-е месца.

Ва ўзроставай групе 13 — 15 гадоў за паэтычныя работы 1-е месца атрымала Дзіяна Гегеня з Карцэвіцкай СШ, на 2-м — Ірына Гаціла з Ланскага НПК д/с-СШ, 3-е заняла Крысціна Хайкара з Гарадзей- скай СШ №1; за мастацкія работы 1-е месца  ў Ганны Губар з Нясвіжскай гімназіі, 2-е — у Дар’і Лазюк з Аношкаў-скага НПК д/с-СШ,  на 3-м — Івета Казей — выхаванка цэнтра дзіцячай творчасці.

Дыпломы за ўдзел у конкурсе атрымалі юныя ўдзельніцы Арына Рудніцкая і Дамініка Платун  (Нясвіжская ДШМ), Ульяна Шаўчэнка (Аношкаўская ДШМ), Анастасія Верасоча (Сноўская ДШМ).

Як зазначыла загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі Алёна Чухлей, у гэтай установе будзе зроблены спецыяльны альбом, у які ўвойдуць работы ўдзельнікаў конкурсу.

У заключэнне мерапрыемства прысутным быў прапанаваны відэасюжэт пра Чарнобыль.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.