НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ДЗЯРЖАВЫ І ДАБРАБЫТ ЛЮДЗЕЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000572_320078

Такіх прынцыпаў павінны прытрымлівацца прэтэндэнты на месцы ў парламенце. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прэзідэнт даручыў выпрацаваць шэраг крытэрыяў, пры адпаведнасці якім дзяржава будзе падтрымліваць кандыдатаў, незалежна ад іх палітычных пераваг. «Трэба на такіх кандыдатаў рабіць стаўку. Калі ім будзе патрэбна падтрымка — значыць, трэба іх падтрымаць. Усё роўна, да якіх палітычных плыняў яны будуць належаць. Галоўнае, каб гэта былі сумленныя і прыстойныя людзі», — перакананы  Аляксандр Лукашэнка.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.