ПА ВЫСОКІХ СТАНДАРТАХ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Наша краіна і Сусветны банк гатовы зрабіць узаемнае супрацоўніцтва больш маштабным і насычаным. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам.

«У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучае. Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горшая, чым у папярэднія гады», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў удзячнасць у адрас Сусветнага банка за існуючы ўзровень супрацоўніцтва. «У самыя цяжкія часы Сусветны банк прытрымліваўся свайго стылю работы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы», — заявіў Кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.