Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Пераможцы творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”

Нясвіжскія навіны 10 месяцев назад 0 0
15 мая ў дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Сярод пераможцаў – навучэнцы Нясвіжскага раёна. Саматыя Кацярына, навучэнка сярэдняй школы № 2 г.п. Гарадзея, узнагароджана дыпломам 1 ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” (настаўнік Сцефановіч Ч.Б.). 1 месца ў намінацыі “Літаратурная творчасць” заняў Хадакоў Святаслаў, навучэнец Пагарэльцаўскай сярэдняй школы (настаўнік Акунец А.У.). У намінацыі “Мініяцюра (інсцэніроўка)” дыплом 1 ступені атрымалі навучэнцы Ліпскай сярэдняй школы Малчановіч Анастасія, Раманчук Яўген, Чабатарэнка Віталій, Залескі Дзмітрый (настаўнікі Пажытка А.К., Юрашчык С.А.).



Віншуем пераможцаў кокурсу і іх настаўнікаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!Пераможцы творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках” Пераможцы творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках” Пераможцы творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!