ПРАКТЫЧНЫЯ ЎРОКІ ІНТЭГРАЦЫІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі — мерапрыемства значнае, статуснае. Аб гэтым кожны раз сведчаць і падпісаныя кантракты і дамовы, і прысутнасць на Форуме лідараў абедзвюх дзяржаў. Трэці, мінскі Форум, не стаў выключэннем. У беларускай сталіцы пабываў Прэзідэнт Расійскай Федэрыцыі Уладзімір Пуцін. Перад тым, як накіравацца на пленарнае пасяджэнне ў Палац Рэспублікі, кіраўнікі нашых краін  правялі сустрэчу, дзе абмеркавалі беларуска-расійскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, іншыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін.

Перамовы кіраўнікоў дзяржаў прайшлі спачатку ў фармаце «сам-насам». Затым адбылася сустрэча ў пашыраным складзе з удзелам членаў урадаў і іншых афіцыйных асоб з кожнага боку.

«У міжрэгіянальным супрацоўніцтве засяроджаны велізарны патэнцыял, які можа паскорыць тэмпы аднаўлення аб’ёмаў узаемнага тавараабароту Беларусі і Расіі. Мы ж, абмяркоўваючы праблемы на вышэйшым узроўні, павінны паказаць рэгіянальнай вертыкалі прыклад канструктыўнага і выніковага супрацоўніцтва. Мы вызначаем вектар нашага руху на вышэйшым узроўні», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.