ПЫТАННЕ БЯСПЕКІ І АЎТАРЫТЭТУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымалі ўдзел у XVІ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што неабходна больш поўна выкарыстоўваць магчымасці такога важнага інтэграцыйнага аб’яднання, як Садружнасць. Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што апошнім часам адзначаюцца негатыўныя тэндэнцыі, разыходжанні паміж членамі СНД, жаданне некаторых з іх дыстанцыявацца ад якіх-небудзь абавязацельстваў і быць проста назіральнікамі, а то і зусім выйсці са складу арганізацыі. Нягледзячы на тое, што СНД у яе цяперашнім выглядзе і падвяргаецца крытыцы, беларускі бок лічыць, што патэнцыял супра-цоўніцтва далёка не вычарпаны. На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна надаць новы імпульс дзейнасці гэтай арганізацыі і узняць яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.