Растуць надоі малака

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

dowy

За 5 месяцаў бягучага года ў гаспадарках раёна атрымана 52658,1 т малака (106,7 % да мінулагодняга ўзроўню). Найбольшага перавышэння  дабіліся ААТ “Лань-Нясвіж” (тэмп росту — 121,2 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (111,2 %), “Юшавічы” (108,6 %), ЗАТ “1 Мая” (108,3 %), СВК “Агракамбінат Сноў” і  ААТ “Грыцкевічы” (па 107,9 %). У маі важкую прыбаўку атрымалі жывёлаводы ААТ “Сейлавічы” (113,7 %).

Надой на 1 фуражную карову з пачатку года склаў 3123 кг (+168 кг у параўнанні з леташнім). Самая высокая прадуктыўнасць у СВК “Агракам-бінат Сноў” (4258 кг), СВК “Гарадзея” (3497 кг), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (3338 кг), ААТ “Грыцкевічы” (3225 кг). Больш іншых прыбавілі ў надоях на 1 карову ААТ “Лань-Нясвіж” (+379 кг), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+277 кг), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (+238 кг), ААТ “Грыцкевічы” (+235 кг).

Майскі надой на карову па раёне — 671 кг (+21 кг). Вышэй сярэднераённага  гэты паказчык у “Снове” (861 кг), “Нясвіжскіх Астроўках” (734 кг), “Юшавічах” (725 кг), “Гарадзеі” (722 кг), “Сейлавічах” (710 кг), “Грыцкевічах” (692 кг), “Новым жыцці” (672 кг).

Нясвіжскі раён лідзіруе па прадуктыўнасці  дойнага статка ў Мінскай вобласці. Згодна з абласной зводкай, 31 мая сутачны надой  на карову ў нас дасягнуў 21,9 кг (+0,5 кг да гэтага ж дня ў мінулым годзе). Услед ідуць Дзяржынскі раён (20,5 кг), Смалявіцкі (18,6 кг), Клецкі (18,1 кг). Сярэдні паказчык па Міншчыне — 15,43 кг. У гэты дзень наша вобласць упершыню выйшла на рэкордную сутачную вытворчасць малака — больш за 5 тысяч тон. Гэта лепшы паказчык сярод абласцей краіны. Услед ідзе Брэстчына, дзе за суткі надойваюць 4,4 тысячы тон малака.

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.