Спорт — гэта для ўсіх

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

На стадыёне  «Ураджай» адбылося спартыўнае свята, прысвечанае Дню фізічнай культуры і спорту, на якое па традыцыі сабраліся кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Мерапрыемства  адкрылася Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь, падняццем Дзяржаўнага сцяга.

Святочны настрой стваралі прысутным чарлідары ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Нясвіжа», юныя гімнасткі, дзюдаісты СДЮШАР райвыканкама.

Удзельнікаў свята прывітаў і сардэчна павіншаваў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня. У сваім выступленні ён адзначыў, што Нясвіжчына мае выдатныя магчымасці для заняткаў спортам: спартыўныя пляцоўкі, стадыёны, 3 басейны, аб чым можа заявіць далёка не кожны раён. Нашы спартсмены прымаюць удзел у розных відах спаборніцтваў у раёне, вобласці — па  футболе, валейболе, баскетболе, дзюдо, ушу і іншых відах. Яны добра выступаюць у круглагадзічных спартакіядах і вобласці, і рэспублікі. Але не было б гэтых поспехаў і перамог, каб не высокапрафесійныя спартыўныя кадры, якія рыхтуюць рабят. Сярод іх Аляксандр Іванавіч назваў М.В. Палешчука, В.М. Аляшкевіча, Т.Л. Плотнікаву, Г.Ю. Лук’янаву, С.В. Гапановіча, А.М. Сеня, А.А. Цыбульку і іншых. Аляксандр Майсеня таксама ўзгадаў арганізацыі і прадпрыемствы раёна, дзе надаецца вялікая ўвага спорту, праводзяцца спартакіяды, спаборніцтвы.

— Сёння нашы кіраўнікі пакажуць, як вядуць сваіх работнікаў да працоўных перамог, таму што здаровы чалавек — гэта добры працаўнік. А дзецям, якія прысутнічаюць на свяце, жадаю вучыцца ў дарослых сіле і вынослівасці. Няхай пераможа спорт! — сказаў Аляксандр Іванавіч і ўручыў узнагароды лепшым работнікам галіны.

Так, Падзяка старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта была аб’яўлена Вячаславу Аляшкевічу, настаўніку ДУА «Сноўская сярэдняя школа», за выніковую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё адукацыі і спорту, паспяховае выступленне навучэнцаў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама за прафесіяналізм, добрасумленную працу, дасягненне высокіх вынікаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё адукацыі і спорту, паспяховае выступленне навучэнцаў у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах атрымалі трэнеры-выкладчыкі ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта» Ганна Лук’янава і Таццяна Плотнікава, а таксама настаўнік ДУА «Грыцкевіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Міхаіл Паляшчук.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Прысутных павіншавала са святам і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Клішэвіч.  Яна выказала словы ўдзячнасці настаўнікам, якія адпускаюць вучняў на трэніроўкі, узнагародзіла тых, хто неабыякавы да спорту і рыхтуе каманды да перамог. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама атрымалі настаўнік фізічнай культуры ДУА «Нясвіжская гімназія» Дзмітрый Рыжыкаў, настаўнік фізічнай культуры ДУА «Ланскі НПК д/с-СШ» Сяргей Плакса, бухгалтар цэнтралізаванай бугалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Жылінская, інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Замкавы» Валерый Шчука.

Фота 4

Фота 4

Старт спаборніцтвам даў галоўны суддзя Аляксандр Цар.

Некалькі гадзін доўжылася напружаная барацьба ў спаборніцтвах па стральбе, боўлінгу, дартсе, тэнісе, шашках, па кідках мяча ў кольца. Можна было па-добраму пазайздросціць азарту і сур’ёзнаму падыходу да справы Сяргея Пілішчыка, сканцэнтраванасці Валерыя Лазюка і Андрэя Флар’яновіча, зоркасці Яўгена Здановіча і Аляксандра Грыцкевіча, уменню дасягаць пастаўленай мэты Андрэя Марозава, удумлівасці і кемлівасці Іосіфа Татура, спрыту Галіны Карпей і Кацярыны Няглюй, а таксама лепшым якасцям і рысам характару іншых удзельнікаў.

Фота 5

Фота 5

Фота 6

Фота 6

Фота 7

Фота 7

Пасля цікавай гульні ў розных відах былі вызначаны пераможцы. Так, у спаборніцтвах па стральбе перамогу атрымаў дырэктар ААТ «Грыцкевічы» Яўген Здановіч, другім стаў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Нясвіжскім раёне Генадзь Ванагель, на трэцім месцы — дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоль Уласевіч.

У тэнісе першым быў начальнік аддзела мабілізацыйнай работы Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Флар’яновіч, 2-е і 3-е месцы занялі адпаведна старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк і дырэктар КУП «Нясвіжскі зелянбуд» Валерый Жылач.

У спаборніцтве па кідках мяча ў кольца першую прыступку заняў дырэктар ААТ «Сейлавічы» Сяргей Пілішчык, другую — начальнік Нясвіжскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Грынкевіч, на трэцяй — дырэктар ДСГУ «Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя» Васіль Грышчанка.

Фота 8

Фота 8

Фота 9

Фота 9

Фота 10

Фота 10

Боўлінг прынёс 1-е месца дырэктару Нясвіжскага ДУП «ПМК-218» УП “Мінскаблсельбуд” Аляксандру Рабкаўцу, 2-е — дырэктару КДУП «УКБ Нясвіжскага раёна» Сяргею Крыўко, на 3-м — начальнік ПМК-23 ААТ «Салігорсквадбуд» Мікалай Ткачэнка.

У дартсе роўных не было ваеннаму камісару Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Андрэю Марозаву, ён заняў 1-е месца. Другім быў дырэктар ААТ «Ільнонасенне» Вячаслаў Лябедзька.

Фота 11

Фота 11

Фота 12

Фота 12

У жаночай зборнай у спаборніцтвах сярод кіраўнікоў раёна месцы размеркаваліся такім чынам: 1-е — у старшыні Сноўскага сельвыканкама Галіны Карпей, 2-е раздзялілі старшыня Ліпскага сельвыканкама Наталля Карпач і намеснік дырэктара ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Кацярына Няглюй, на 3-м — галоўны архітэктар Нясвіжскага раёна Юлія Конішчава і начальнік землеўпарадкавальнай службы Нясвіжскага райвыканкама Наталля Сідарэнка.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і каштоўнымі падарункамі, спонсар-скую дапамогу для набыцця якіх прадаставілі прадпрыемствы і арганізацыі раёна.

Фота 13

Фота 13

Фота 14

Фота 14

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання права апусціць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена лепшым з лепшых: Яўгену Здановічу, Сяргею Пілішчыку і Іосіфу Татуру. Апошні меў слова для выступлення ад імя  ўдзельнікаў. Ён яшчэ раз павіншаваў усіх са святам, падзякаваў арганізатарам за падрыхтоўку, за музычныя нумары, пажадаў новых поспехаў усім кіраўнікам, якія не толькі паказваюць добрыя вынікі ў спорце, але і ўмела кіруюць установамі і гаспадаркамі раёна, дабіваючыся высокіх паказчыкаў, што дазваляе трымаць Нясвіжскі раён у ліку першых у рэспубліцы.

На фота: права ўзняць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена пераможцы абласных, рэспубліканскіх і Міжнародных спаборніцтваў па лёгкаатлетычным кросе і лыжных гонках, вучаніцы ДУА «Аношкаўскі НПК д/с-СШ» Ульяне Хоміч і яе трэнеру Міхаілу Палешчуку (фота 1);

настаўнік ДУА «Грыцкевіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Міхаіл Паляшчук з Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама (фота 2);

Граматай упраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама быў узнагароджаны трэнер-выкладчык ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта» Сяргей Гапановіч за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў Мінскай вобласці. Яе ўручыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Клішэвіч (фота 4);

намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Цар і прызёр спаборніцтваў Аляксандр Грынкевіч (фота 5);

жаночая зборная: Юлія Конішчава, Наталля Карпач, Кацярына Няглюй, Наталля Сідарэнка і Галіна Карпей (фота 6);

пераможцам у шашачнай баталіі выйшаў Іосіф Татур, на 2-м месцы Сяргей Непачаловіч (фота 7 — справа налева);

сярод пераможцаў і прызёраў — Андрэй Флар’яновіч (фота 3), Аляксандр Рабкавец, Мікалай Ткачэнка, Сяргей Крыўко (фота 8), Васіль Грышчанка, Анатоль Уласевіч, Яўген Здановіч (фота 9), Валерый Жылач (фота 10), Валерый Лазюк, Генадзь Ванагель (фота 11), Сяргей Пілішчык (фота 12), Андрэй Марозаў (фота 13), Вячаслаў Лябедзька (фота 14).

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.