Велапрабег Памяці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Удзельнікі велапрабегу — на вуліцах горада

Удзельнікі велапрабегу — на вуліцах горада

У Нясвіжы ў рамках 14-га раённага экалагічнага форуму прайшоў эколага-патрыятычны велапрабег, прысвечаны Дню Перамогі. Месцы баявой славы і помнікі прыроды Нясвіжчыны наведалі каля сарака велааматараў. Сярод удзельнікаў акцыі — навучэнцы і педагогі гарадскіх школ, Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, прадстаўнікі райвыканкама і раённых службаў.

Перад велапрабегам удзельнікаў акцыі на Ратушнай плошчы горада павітаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня. Ён адзначыў, што з кожным годам майскі веламарафон збірае ўсё больш удзельнікаў, і ў гэтым годзе ён аб’яднаў і дзяцей, і дарослых. Слаўная і сумная гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, якая склалася з лёсаў людзей, іх подзвігаў, здзейсненых у імя роднай зямлі, абавязвае кожнага захаваць памяць аб подзвігу народа і быць годнымі прадаўжальнікамі традыцый нашай краіны.

Удзельнікаў акцыі вітае кіраўнік праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі” Вольга Чаброўская

Удзельнікаў акцыі вітае кіраўнік праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі” Вольга Чаброўская

Па словах начальніка Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыя Грынкевіча, сёлета арганізатары спецыяльна падрыхтавалі маршрут для велапрабегу па маляўнічых куточках Нясвіжчыны, каб яго ўдзельнікі ў поўнай меры змаглі адчуць прыгажосць прыроды роднага краю. Яго працягласць склала 13 км 700 м.

— Мы спадзяёмся, што падчас дадзенай эколага-патрыятычнай акцыі зможам прыцягнуць насельніцтва горада да здаровага і актыўнага ладу жыцця, а таксама папулярызаваць веласіпед і электрааўтобус (які таксама быў у калоне) як экалагічную альтэрнатыву гарадскому транспарту, — адзначыла ў сваім выступленні кіраўнік праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэа-лізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі, Вольга Чаброўская.

Старшы інспектар аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Нясвіж-скага РАУС капітан міліцыі Іван Жыбурт таксама павіншаваў усіх удзельнікаў велапрабегу са святам 9 Мая і правёў апошні інструктаж па тэхніцы бяспекі перад  выездам.

У марафоне прымала ўдзел больш за сорак велааматараў

У марафоне прымала ўдзел больш за сорак велааматараў

Першым пунктам маршруту стаў лесапарк Альба. Яго ўнікальныя сажалкі закладваліся яшчэ пры князю Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротку. Сёння яны цалкам адноўлены, работы па добраўпарадкаванні правяло Нясвіжскае доследнае лясніцтва ДЛГУ “Клецкі лясгас”. Таксама на тэрыторыі Альбы захавалася сем дубоў, сярэдні ўзрост якіх — 600-700 гадоў.

Тут спартсмены змаглі зрабіць прывал, падсілкавацца юшкай, блінамі і гарбатай. Смачны пачастунак падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама. З гістарычнымі фактамі і падзеямі пазнаёміла экскурсавод КУП “Нясвіжскі зелянбуд” Вольга Лаўнічук.

На прывале ў лесапарку Альба

На прывале ў лесапарку Альба

Затым веласіпедысты адпра-віліся да месца пахавання на аўтадроме забітых нямецкімі фашыстамі ў кастрычніку 1942 года 1200 савецкіх грамадзян і мемарыяльнай кампазіцыі “Вызваленне” па вул. Шымко, усталяванай на месцы гераічнага бою ўзвода лейтэнанта Лешчанкі з фашыстамі 3 ліпеня 1944 года. Да манументаў былі ўскладзены кветкі.

Далей удзельнікі велапаездкі здзейснілі экалагічную экскурсію ў аграгарадок Заазер’е, дзе расце адзіны ў нашым раёне пірамідальны дуб. Вышыня яго складае 32 метры, у абхваце на ўзроўні грудзей ён — 1,4 м. Яго дакладны ўзрост выклікае ў спецыялістаў спрэчкі, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што гэтаму дубу больш за 200 гадоў. Жыццядзейнасць яго па 5-бальнай шкале ацэньваецца на “5”.

Ускладанне кветак да мемарыяла па вул. Шымко ў Нясвіжы

Ускладанне кветак да мемарыяла па вул. Шымко ў Нясвіжы

Фінішаваў велапрабег у гарадскім парку ля Брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа. Пасля невялікага мітынгу прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўрачыста ўсклалі кветкі да Вечнага Агню.

Па словах усіх удзельнікаў веламарафону, яны атрымалі ве-лізарны зарад энергіі і незабыўныя ўражанні ад падарожжа па памятных месцах нашага раёна. Акцыя знайшла водгук у іх сэрцах — абудзіла дух патрыятызму, нагадала аб слаўных подзвігах народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і накіравала на вядзенне здаровага ладу жыцця.

Аксана Грох


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.