Выбары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў Указ № 190 «Аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання» і Указ № 191 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання». Згодна з дакументамі, выбары складоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць у Палату прадстаўнікоў 11 верасня 2016 года, у Савет Рэспублікі ў перыяд з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года.

Гэтыя тэрміны вызначаны з улікам патрабаванняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой выбары ў новы склад палат парламента назначаюцца кіраўніком дзяржавы не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў гэтых палат дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзеючага пятага склікання заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года, Савета Рэспублікі — 18 кастрычніка 2016 года.

На выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе дзейнічаць амаль 110 акруговых і 6149 участковых выбарчых камісій (уключаючы 49 — за межамі краіны).

Традыцыйна для маніторынгу за выбарамі ў Рэспубліку Беларусь плануецца запрасіць міжнародных наглядальнікаў.

Фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і правядзенні названых выбараў будзе ажыццяўляцца за кошт рэспубліканскага бюджэту.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.