Выбары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы2

На пасяджэнні Цэнтрвыбаркама зацверджаны каляндарны план правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў. Так, з 3 ліпеня па 1 жніўня будзе ажыццяўляцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым рэгістрацыя і падача адпаведных дакументаў павінны быць ажыццёўлены не пазней за 7 ліпеня. Да 1 жніўня ўключна мусяць быць пададзены заявы і ўсе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Сама рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць 10 дзён — з 2 па 11 жніўня. Не пазней за 24 чэрвеня ўключна павінна прайсці вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій — абласныя, мінскую гарадскую і акруговыя. Участкі для галасавання ўтвараюцца не пазней за 9 ліпеня. 27 ліпеня — апошні тэрмін вылучэння ва ўчастковыя камісіі. Спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, павінны быць складзены да 26 жніўня. Не пазней за 26 чэрвеня мусяць быць вызначаны месцы, забароненыя да ўстаноўкі пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў. Вынікі выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў неабходна падвесці не пазней за 15 верасня акруговымі выбаркамамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.