З клопатам пра чалавека

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

066

“Так, у цяперашніх умовах для дзяржавы вельмі няпроста прытрымлівацца сацыяльнай накіраванасці і прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці. Але на гэтым стаім і стаяць будзем, нягледзячы на ўсякія цяжкасці”.

З Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

да беларускага  народа і Нацыянальнага  сходу.

Сваімі думкамі з карэспандэнтам “НН” падзяліўся Міхаіл Іванавіч ЖЫГУНОЎ, старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў:

— Вельмі імпануе, што сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі захоўваецца. Прэзідэнт краіны праяўляе клопат пра людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы — гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем’і, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і іншых войнаў.

Бачна заклапочанасць пра занятасць насельніцтва. Праводзячы аптымізацыю колькасці працуючых з мэтай зніжэння затрат, нельга іх проста “выкідваць на вуліцу”, аб чым папярэджваў кіраў-нікоў наш Прэзідэнт у сваім Пасланні да беларускага  народа і Нацыянальнага сходу. Яны павінны быць працаўладкаваныя. Стаіць задача штогод ствараць у краіне 50 тысяч новых рабочых месцаў, прытым патрэбны месцы заўтрашняга дня, а работнікі павінны быць высокакваліфікаваныя. Значыць, неабходна сур’ёзную ўвагу надаваць прафесійнаму ўдасканаленню, падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў. Такім чынам, высокаэфектыўныя вытворчасці будуць арыентаваны і на экспарт, і на імпартазамяшчэнне. А ў канчатковым выніку будуць расці магутнасць дзяржавы і дабрабыт кожнага з нас.

Важна ўсведамляць, што дзяржава не зменшыць расходы ні на ахову здароўя, ні на адукацыю, ні на сацыяльную сферу. Прыярытэты, акрэсленыя ў перадвыбарнай праграме Прэзідэнта, застаюцца дамініруючымі  ў нашым паўсядзённым жыцці.

Ад высокага форуму чакаю абмеркавання пытання іменна  занятасці насельніцтва. Важна, як мы будзем ствараць рабочыя месцы, калі пастаўлена задача адкрываць іх не меней 50 тысяч штогод, прычым не толькі ў  сталіцы і буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах.

Па сутнасці, у краіне на заканадаўчым узроўні прыняты неабходныя рашэнні для ўстойлівага  эканамічнага росту. Указ Кіраўніка дзяржавы № 78 абазначыў неабходнасць новых рабочых месцаў, павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі за  кошт зніжэння затрат, прыцягнення інвестыцый, зніжэння стаўкі па крэдытах і многае іншае. На сходзе неабходна абмеркаваць, што перашкаджае рэалізоўваць пастаўленыя задачы, дзе ёсць слабыя звенні, у чым і дзе трэба паскорыцца, якія для гэтага ёсць  рэзервы і перспектывы. У грамадзян павінна быць гарантаваная магчымасць эфектыўна  працаваць і дастойна зарабляць для ўтрымання сябе і сваёй сям’і.

У сучасны момант, калі сур’ёзныя эканамічныя ўзрушэнні за-кранулі прама ці ўскосна Беларусь, у грамадстве праходзяць значныя змены. Вельмі важна мець канцэпцыю дзеянняў на міжнародным і  ўнутраным узроўнях. Пажадана, каб народнае веча  абмеркавала “дарожныя карты” стабілізацыі эканомікі, унутранай палітыкі, вектары ў знешняй палітыцы. Вельмі хацелася б, каб усе рашэнні  пятага Усебеларускага народнага сходу, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку былі выкананы ў поўнай меры, а вырашаць канкрэтныя задачы трэба нам — усім разам.

Даведка

Міхаіл Жыгуноў узначаліў Нясвіжскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў паўтара года назад. За гэты час шмат зрабіў і робіць па пашырэнні, актывізацыі прафсаюзнага руху. На момант яго прыходу старшынёй у раёне налічвалася 114  прафсаюзных арганізацый, якія аб’ядноўвалі 15610 чалавек. На сёння створана яшчэ 7 “пярвічак” і гэтыя лічбы выглядаюць так:  121 арганізацыя, 15935 членаў прафсаюза.

 

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.