Здабыткі «Белагра-2016»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сваю прадукцыю на “Белагра-2016”  дэманстравалі работнікі мясаперапрацоўчай  вытворчасці СВК “Агракамбінат  Cноў”   на чале са сваім кіраўніком Андрэем Сасімам

Сваю прадукцыю на “Белагра-2016”
дэманстравалі работнікі мясаперапрацоўчай
вытворчасці СВК “Агракамбінат Cноў”
на чале са сваім кіраўніком Андрэем Сасімам

Як мы паведамлялі, у Мінску з 7 па 11 чэрвеня праходзіла 26-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2016». У ёй бралі ўдзел і суб’екты гаспадарання Нясвіжскага раёна. Сёння мы расказваем аб прыемных момантах, якія падаравала гэтае значнае мерапрыемства нашым землякам.

У рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня на «Белагра-2016»  ушанавалі пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці ў сельскай гаспадарцы за мінулы год. Сярод іх — ААТ «Грыцкевічы» нашага раёна. Ганаровы дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства Яўгену Здановічу ўручыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Рэнтабельнасць прадаж у ААТ «Грыцкевічы» склала ў 2015 годзе 19,7 %. Выручка на 1 работніка — 381,6 мільёна рублёў, а тэмп росту яе да ўзроўню 2014 года — 111,6 працэнта.

Адкрытае акцыянернае  таварыства «Новае  жыццё» атрымала ў студзені бягучага года статус племяннога прадпрыемства і стала трэцяй гаспадаркай у раёне з пашпартам суб’екта племянной жывёлагадоўлі. І калі раней прыярытэтам селекцыйнай работы было атрыманне высокай малочнай прадуктыўнасці, узнаўленне статка за кошт папаўнення яго высокаўдойнымі каровамі, то цяпер дабавіўся яшчэ адбор па ярка перададзеных прыкметах галшцінскай (малочнай) пароды, па экстэр’еры.

Ветурач-гінеколаг МТФ "Новы Сноў" СВК "Агракамбінат Сноў" Андрэй Катлубай з каровай Ізольдай

Ветурач-гінеколаг МТФ «Новы Сноў» СВК «Агракамбінат Сноў» Андрэй Катлубай з каровай Ізольдай

— Селекцыйны статак у нас налічвае 75 галоў, — расказвае заатэхнік-селекцыянер гаспадаркі Тамара Чурак. — Выбіраць лепшых ёсць з чаго. Бу-дзем рабіць ацэнку.

Першы значны крок у даным накірунку зроблены, і даволі паспяхова. Карова па мянушцы Зала з МТФ «Аношкі» паспяхова дэбютавала на конкурсе на лепшую племянную карову, які праходзіў у рамках выставы «Белагра-2016». Яна заняла першае месца сярод малочных кароў першай лактацыі, а таксама заваявала прыз глядацкіх сімпатый. «Прывезла» ў роднае сельгаспрадпрыемства медаль, Дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Кубак «Белагра-2016» і сертыфікат на грашовую прэмію. Прыз глядацкіх сімпатый быў уручаны фірмай «Біякам».

Першы блін не выйшаў камяком, і гэта радуе.

Зала ацялілася ў пачатку красавіка. У маі яе сярэднясутачны надой склаў 41,7 кг.

— Гэта карова знаходзіцца на рэканструяванай ферме «Аношкі» з бяспрывязным  утрыманнем, там усё механізавана, чалавечы фактар амаль выключаны, — працягвае аповед Тамара Чурак. — Калі рыхтавалі да ўдзелу ў выставе, прывучалі жывёліну да рук. На «Белагра» яна жыла амаль тыдзень. Даіла карову рабочая гэтай жа фермы Юлія Бяганская.

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Агракамбінат Сноў» — далёка не навічок на «Белагра». Тры яго каровы — Джаконда, Аліса і Рамана — у розныя гады выходзілі пераможцамі конкурсаў на лепшую племянную карову. Сёлета Ізольда з МТФ «Новы Сноў» заняла першае месца сярод кароў другой лактацыі. Яе надой за першую лактацыю склаў 12047 кг, тлустасць малака — 3,79 %, бялок — 3,04 %. Цяпер дае па 54 кг малака ў суткі. Маці Ізольды — свая, сноўская, з гадавой прадуктыўнасцю больш 10 тысяч кілаграмаў малака, была па-крыта спермай канадскага быка. Ізольда ў пачатку студзеня гэтага года прывяла патомства — бычка, які будзе прададзены Нясвіжскаму, Мінскаму ці Аршанскаму племпрадпрыемству і стане прадаўжальнікам роду высокапрадуктыўных кароў.

— Як адбіраеце ўдзельніцу выставы «Белагра»? — спытала я заатэхніка-селекцыянера МТФ «Новы Сноў» Лілію Акулік.

Ветфельчар ААТ "Новае жыццё"  Аляксей Ходус з каровай Залой

Ветфельчар ААТ «Новае жыццё»
Аляксей Ходус з каровай Залой

— Усіх высокапрадуктыўных кароў мы адследжваем асаб-ліва старанна. Работа з імі ідзе ў асобных рамках, з індывідуальным замацаваннем быка-вытворніка. А ўжо з лепшых выбіраем самую лепшую — і па надоі, і па ўтрыманні тлушчу і бялку, і па экстэр’еры.

Сёлета Ізольда папоўніла скарбонку ўзнагарод агракамбіната. А ў наступным годзе на арбіту спаборніцтва выйдзе новая прэтэндэнтка на медаль.

Упершыню сёлета ўдзельнічаў у «Белагра» СВК «Гарадзея». На выставе знаходзіліся яго дзве цялушкі — 8- і 9-месячнага ўзросту — малочнай галшцінскай пароды. Гаспадарка атрымала Атэстат I ступені за рамонтных цялушак і Дыплом II ступені за актыўны ўдзел у  выставе «Белагра-2016».

Пастаянна, з мэтай расшырэння  рынкаў збыту, бярэ ўдзел у выставе калектыў перапрацоўчай вытворчасці СВК «Агракамбінат Сноў». І сёлета іх экспазіцыя прыцягвала ўвагу наведвальнікаў: цікавым, незвычайным афармленнем, дэгустацыяй мясных вырабаў. Асобна працавала гандлёвая кропка. Падыходзілі прадстаўнікі Сахалінскай вобласці, Санкт-Пецярбурга, іншых рэгіёнаў Расіі. Госці разбіралі каталогі, прайсы, буклеты, вялі размовы пра магчымае заключэнне дагавораў на пастаўкі сноўскай прадукцыі. Асабліва зацікавіліся ёю прадстаўнікі дзелавых колаў з Азербайджана.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы КУРЭЙЧЫК

 і Наталлі ЯЦУТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.