Знакавая падзея

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

радоман новый1

Сярод дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу — член Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, заслужаны работнік сельскай  гаспадаркі Беларусі. Мікалай Вячаслававіч  прымаў    удзел у рабоце чацвёртага Усебеларускага  народнага сходу, выступаў на ім. А пасля зрабіў многае для ажыццяўлення планаў пяцігодкі — і як кіраўнік “Снова”, і як старшыня Мінскага  абласнога савета Аграпрамсаюза,  і як дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, і як сенатар.

Наш карэспандэнт сустрэўся з М.В. РАДАМАНАМ, каб па-слухаць думкі і меркаванні паважанага чалавека, які 38 гадоў жыцця аддаў сельгасвытворчасці, у т.л. 11 з іх — на пасадзе  кіраўніка адной з вядучых гаспадарак краіны.

— Мікалай Вячаслававіч, як рашэнні ІV Усебеларускага народнага сходу, які адбыўся ў 2010 годзе, ажыццяўляліся ў СВК “Агракамбінат Сноў”?

— Ставіліся задачы не проста павялічваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, а павышаць якасць апошняй, рабіць яе канкурэнтаздольнай. І — гаспадарыць з высокай эканамічнай эфектыўнасцю. Над гэтым мы і працавалі. Шляхам мадэрнізацыі вытворчых працэсаў дабіваліся выхаду большай колькасці прадукцыі лепшай якасці. Так, у мінулай пяцігодцы мы пабудавалі новую малочнатаварную робатызаваную ферму “Друцкаўшчызна” на 600 галоў. На старой друцкаўшчызненскай ферме ўвялі 2 цялятнікі з аўтаматамі для выпайкі маладняку. На малочнатаварнай ферме “Новы Сноў” у строй дзеючых стала даільная  зала 2х20, рэканструявалі  кароўнік, пабудавалі цялятнік для маладняку ўзростам 0-2 месяцы.

Расшыраецца і мадэрнізуецца птушкаферма, абнаўляецца вытворчасць свінакомплекса. Адшліфоўваюцца тэхналогіі ў раслінаводстве, кормавытворчасці.

Пастаянна вядзём мадэрнізацыю перапрацоўчай вытворчасці. Кожны год мінулай пяцігодкі яна ўключала  ў сябе ад 3 да 6 мерапрыемстваў: будаўніцтва, рэканструкцыю, мантаж навейшага абсталявання. Найбольш буйныя — запуск у 2014-м у эксплуатацыю новага склада “Халадзільнік” ёмістасцю ад- начасовага захоўвання ахало-    джанага мяса 200 тон, набыццё японскай  упаковачнай машыны, набыццё ў 2013-м галандскай лініі раздзелкі птушкі прадукцыйнасцю да 6000 птушак у гадзіну.

Усе прынятыя меры маюць нядрэнны вынік. Давайце звернемся да лічбаў. Параўнаем паказчыкі апошніх гадоў дзвюх мінулых пяцігодак. У 2010 годзе вытворчасць збожжа з кукурузай склала 30612 тон, у 2015-м — 39740 тон, працэнт росту — 129,8 %. Ураджайнасць збожжавых з 71,5 ц/га павялічылася да 101,6 ц/га (142,1 % росту). Вытворчасць малака з 19500 тон — да 27839 т (142,8 %), надой на карову з 9429 кг — да 9793 кг (103,9 %). Продаж малака сортам “экстра” вырас у 3 разы (з 32,2 % да 98,1 %). Вытворчасць (вырошчванне) мяса дасягнула ў 2015 г. 25527 тон замест 15968 тон (159,9 %). Павялічыліся аб’ёмы перапрацоўкі малака і мяса, выпуску з іх прадукцыі. У 4,1 раза болей асвоена будаўніча-мантажных работ гаспадарчым спосабам. Рост вытворчасці валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах — 148,6 %. На 1 работніка, занятага ў сельгасвытворчасці, валавой прадукцыі атрымана: 2010 г. — 759,4 мільёна рублёў, 2015 г. — 1136,5 млн. руб. (149,7 %). А прыбытак у разліку на 1 бала-гектар вырас у 3,7 раза (з 118,7 да 444,7 тысячы рублёў).

— На ІV Усебеларускім народным сходзе ўпор рабіўся таксама на развіццё чалавечага патэнцыялу, умацаванне здароўя людзей,  павышэнне якасці адукацыі. Мы ведаем, што агракамбінат клапоціцца як пра свае структурныя падраздзяленні, так і пра падраз-дзяленні сацыяльнай  сферы.

— Наша сацыяльна-арыентаваная палітыка — неад’емная частка агульнадзяржаўнай. Прывяду некалькі накірункаў дзейнасці праўлення гаспадаркі, яе прафсаюзнага камітэта. Так, кожная мама, работніца агракамбіната, пры нараджэнні першага дзіцяці атрымлівае ад сельгаспрадпрыемства  матэрыяльную дапамогу ў размеры  10 базавых велічынь. Пры нараджэнні другога  і наступных дзяцей — па 20 б.в. Калі работнікам агракамбіната з’яўляецца бацька, то яму дапамогу аказвае прафкам — у памеры 3-4 базавых велічынь. Вялікую ўвагу надаём забеспячэнню сваіх работнікаў і прадстаўнікоў сацыяльнай сферы жыллём. Толькі ў мінулым годзе пабудавалі 59 кватэр. Запатрабаваны паслугі зімовага плавальнага басейна, які прыняў наведвальнікаў пасля рэканструкцыі ў 2013 годзе.

Працягваем рэканструкцыю былога будынка вучэбна-вытворчага  камбіната. Адна яго частка ўжо задзейнічана раней, там размешчаны спартыўна-аздараўленчы цэнтр. Хутка ўвядзём гасцініцу і забаўляльны цэнтр (рэстаран, бар).

Расшыраем фірменную гандлёвую сетку. У былым універмагу райспажыўтаварыства размесціцца  гандлёвы цэнтр гаспадаркі з прамысловай і прадуктовай групамі тавараў. Плануем да восені яго здаць у эксплуатацыю.

У канцы 2010 года ў аграгарадку Сноў з’явілася новая амбулаторыя, пабудаваная і аснашчаная абсталяваннем сельгас-прадпрыемствам. У студзені 2011-га ўстанова прыняла  першых пацыентаў. Такой добрай падзеяй азнаменаваўся пачатак той пяцігодкі. Спачатку амбулаторыя знаходзілася на балансе гаспадаркі, у 2012-м мы перадалі яе на баланс Нясвіжскай ЦРБ. Летась у амбулаторыю за сродкі агракамбіната (а гэта 170 мільёнаў рублёў) закупілі рэнтгенаўскі  дэнтальны апарат.

Агракамбінат падтрымлівае ўстановы адукацыі, што знаходзяцца на тэрыторыі Сноўскага сельсавета — дзве сярэднія школы і два дзіцячыя садкі. Выдзяляюцца сродкі на рамонт і розныя гаспадарчыя патрэбы. Вучні, якія займаюць прызавыя месцы ў                алімпіядах, атрымліваюць стыпендыі  агракамбіната. Заахвочваюцца лепшыя юныя спартсмены.

Каля 250 мільёнаў рублёў гаспадарка выдзеліла летась на рамонт Сноўскага  рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла Іаана Хрысціцеля, помніка  ар-хітэктуары беларускага  барока ХІХ стагоддзя.

Чалавечы фактар мы заўсёды ўлічваем, памятаем, што працуем дзеля людзей, іх дабрабыту і ўладкаванасці.

— Мікалай Вячаслававіч, чаго Вы чакаеце ад V Усебеларускага  народнага сходу? Вы атрымалі прапанову выступіць на ім. Якія праблемы будзеце ўздымаць з трыбуны гэтага вялікага форуму?

— Працаваць нам даводзіцца ў жорсткіх умовах, таму што  сітуацыя на сусветных рынках складаная. На пятым Усебеларускім народным сходзе будуць выпрацаваны  далейшыя стратэгія і тактыка развіцця нашай краіны. Безумоўна, праграма на новую пяцігодку будзе адлюстроўваць выкананне задач, пра якія гаварыў Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў сваім Пасланні да беларускага народа  і Нацыянальнага сходу. Гэта — зніжэнне ўсіх відаў затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за кошт укаранення эфектыўных метадаў упраўлення, выкарыстання сучасных стандартаў якасці і тэхналагічных рэгламентаў,  скарачэння невытворчых расходаў. Гэта — эфектыўная занятасць людзей, падрыхтоўка высокапрафесійных кадраў. Далей — інвестыцыі і новыя праекты, рост і дыверсіфікацыя экспарту, рацыянальнае імпартазамяшчэнне, павышэнне якасці  прадукцыі як важнейшага складніка канкурэнтаздольнасці. І — пастаянны клопат пра чалавека.

Як работнік АПК, хачу адзначыць неабходнасць  павышэння эканамічнай эфектыўнасці, аддачы сельскай гаспадаркі. Калі ўзяць паказчыкі вытворчасці, то ў цэлым і ў вобласці, і ў рэспубліцы яны нядрэнныя. Вось і мы ў агракамбінаце за 2016 год выйдзем на надой малака ад каровы каля 10000 літраў. Сёння маем сутачныя прывагі свіней каля 800 грамаў, буйной рагатай жывёлы — кілаграмовыя. Пастаянна працуем над павышэннем эканамічных паказчыкаў, укараняем зберагальныя тэхналогіі, якія дапамагаюць эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы.

Думаю, што на сходзе Прэзідэнтам будзе пастаўлена задача павышэння эфектыўнасці кожнага гектара зямлі, кожнага  атрыманага літра малака. Кіраўнік дзяржавы акрэсліць “дарожную карту” — як нам ісці далей, як працаваць.

Калі мне дадуць слова, на схо-дзе буду гаварыць пра суцэльнае засілле неразлікаў. Сеткавы гандаль не плаціць перапрацоў-шчыкам, яны — тым, хто вырошчвае прадукцыю. Хаця тавары рэалізуюцца, іх жа ніхто не вяртае з гандлю. Больш за ўсё ад гэтага церпяць сяляне, якія пастаўляюць малако і мяса. Буду гаварыць, каб на дзяржаўным узроўні патрабавалі з гандлю своечасовых разлікаў: заключыў дагавор, напрыклад, на 15 дзён, — за 15 дзён павінен разлічыцца. У гандлёвых сетках сёння пайшла  манапалізацыя. “Еўраапт”, “Прастор”, “Карона”, “Рублёўскі”, “Родная  старана” і г.д. правяць баль, яны “малююць” усю карціну разлікаў з вытворцамі. Гэта вельмі важнае пытанне, над якім трэба працаваць.

— Якія планы ў СВК “Агракамбінат Сноў” на бягучую пяцігодку?

— Скажу пра бліжэйшыя. Да лістапада гэтага года  мяркуем увесці ў строй дзеючых цэх па ўтылізацыі і перапрацоўцы боінскіх (другасных)  адходаў мясакамбіната. У ім дасягнем больш поўнай перапрацоўкі адходаў і атрымання ўласных бялковых кармоў (мяса-коснай мукі). Пакуль мы часткова адпраўляем адходы на перапрацоўку фірме “Сарыя”. Ну, і яшчэ — у цэху адкрыецца пяць рабочых месцаў.

Далей. Агракамбінат “Сноў” арэндуе ў Клецкім раёне землі, якія раней належалі прыватнаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Аграфірма Арда”. Будуем там ферму па адкорме буйной рагатай жывёлы на 1,5 тысячы галоў. Да канца года плануем яе здаць. Па-першае, бу-дзем мець там, на месцы, свае арганічныя ўгнаенні для ўнясення на палі, што арэндуем. Па-другое, зноў жа — створым новыя рабочыя месцы, забяспечым занятасць насельніцтва.

Шмат што прадугледжвае і генплан развіцця перапрацоўчай вытворчасці. У ім — будаўніцтва другой чаргі цэха па выпуску сыра-вэнджаных каўбас, што дазволіць удвая і больш павялічыць вытворчасць гэтага віду прадукцыі. Цяпер мы за суткі даём 2-2,5 тоны сыра-вэнджаных каўбас. Таксама плануем узвесці вялікі ўцеплены склад-арачнік для тары. Вы-дзеліць асобны ўчастак для гандлёвага склада. І з такім пастаянным расшырэннем вытворчасці, якое ідзе ў нас, трэба граматна зрабіць другую прахадную, каб з халадзільнікаў для транспарту былі асобныя выезды…

— Дзякуй, Мікалай Вячаслававіч, за цікавы аповед. Поспехаў Вам у ажыццяўленні намечанага!

Інтэрв’ю правяла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.