Адкрываецца сэрцу Хрыстос …

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_7962

Самы лепшы настаўнік — жыццё.  Яно дае самыя прафесійныя  ўрокі і прытым не толькі старанным вучням, а ўсім без выключэння. Жыццё вучыць чалавека быць Чалавекам: годным, сумленным, добрым, бескарыслівым… Бо яно ад Бога, а Гасподзь клапоціцца пра кожнага, таксама без выключэнняў, кожнага хоча ўратаваць, нават калі мы ўсімі сіламі працівімся гэтаму.

Не так даўно прадстаўнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што дзейнічае пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг”, духоўна-асветніцкага клуба “Выток”, што працуе пры СШ № 3 г. Нясвіжа  пад кіраўніцтвам А. В.  Карней, прыхаджане храма Узнясення Гасподня, іншыя чытачы бібліятэкі мелі магчымасць атрымаць урок духоўнасці  пад назвай  “Адкрываецца сэрцу Хрыстос …”  з вуснаў паэта, музыканта, філосафа, манаха Іаана (у свеце — Алега Андрэевіча Бембеля) падчас  прэзентацыі яго новай кнігі паэзіі і прозы   “Апошняму беларусу…” Кніга мае сімвалічную назву, якая, не звяртаючыся яшчэ да зместу выдання, нагадвае кожнаму жыхару нашай краіны аб яго асабістай адказнасці за будучыню Беларусі.

У выкананні аўтара прагучала эсэ ў рыфмарах “Я”, дзе гаворыцца пра шлях паэта да Бога, цярністы і доўгі, пра тых людзей, якія дапамаглі зрабіць яму правільны выбар у жыцці.

Манах Іаан у сваім выступленні, менавіта праз свае творы, паказаў многія заганы сучаснага грамадства, па-стараўся папярэдзіць падлеткаў, юнакоў і дзяўчат аб шкодзе тытуню, алкаголю, з болем гаварыў пра “ціхую” вайну, якая вя-дзецца бацькамі супраць сваіх дзяцей. Вайну, з якой “з сямі шэсць не вяртаецца”, бо пад мірным небам гінуць ненароджаныя беларусы падчас абортаў. Творца вельмі клапоціцца аб будучыні нашай дзяржавы і таму  на апошняй старонцы кнігі ён звяртаецца да сваіх чытачоў такімі словамі:

“…як колас на забытай пожні —

Дай Бог — каб ты не быў     АПОШНІМ…”

У арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, акрамя супрацоўнікаў бібліятэкі, прынялі ўдзел благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка, прадстаўніца актыву цэнтра “Існасць” Яўгенія Вікенцьеўна Ждан,  настаўнікі Наталля Міхайлаўна Янская, Наталля Уладзіміраўна Наркевіч, наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг”, вучні 11 “Б” класа СШ № 1 Аляксей Сотнікаў і Кірыл Савенка.

Сваімі думкамі аб духоўным сэнсе такіх мерапрыемстваў падзяліўся з прысутнымі благачынны Нясвіж-скай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка.

Гэта не першая сустрэча з Алегам Бембелем у Нясвіжы. У бібліятэцы ўжо прэзентаваліся кнігі “Крэсіва”, “Шляхам сумоўя”, зборнікі паэзіі “Мне не цябе шкада, а тваю маці”, “За мурам”. Алег Андрэевіч дзяліўся з намі вопытам правя-дзення ўрокаў праваслаўнай культуры падчас семінара для настаўнікаў, бібліятэкараў, медыцынскіх работнікаў  у Нясвіжскім райвыканкаме ў рамках работы цэнтра “Існасць”, прэзентаваў свае творы і выданні Свята-Успенскага манастыра падчас юбілею бібліятэкі. І мы вельмі спадзяёмся, што яшчэ не аднойчы пачуем новую вершаваную санату  ў славу Божую з вуснаў самога аўтара, бо кожны з яго твораў і кожная сустрэча з ім — гэта вялікі ўрок веры, цярпення, малітвы.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.