“Час. Рэчы. Прасы”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC06101

У Нясвіжскім замку адкрыўся выставачны праект “Час. Рэчы. Прасы”, які прапануе наведвальнікам прасачыць асноўныя этапы развіцця гэтага незаменнага бытавога прыбора і пазнаёміцца з развіццём тэхналогій тэрмаапрацоўкі тканін на працягу некалькіх стагоддзяў.

Выстава ўключае ў сябе больш за 60 экспанатаў з прыватнай калекцыі Валянціна Дашкуна.

Так званы “прататып” праса з’явіўся ў жыцці чалавека больш за 2000 гадоў таму разам з жаданнем даглядаць сваё адзенне. За гэты час са звычайнага каменя ён ператварыўся ў электрычны агрэгат з функцыяй адпарвання і магутнасцю, якая рэгулюецца.

Экспазіцыя падзелена на 4 тэматычныя блокі, у якіх больш падрабязна паказаны асноўныя віды прасаў. Гэта прасы цэльналітыя, на вуглях, з металічным укладышам, або прасы “з душой”, і спіртавыя прасы.

Дарэчы, гэтыя прадметы хатняга ўжытку ў даўнія часы былі дастаткова дарагімі, іх перадавалі ў спадчыну ад маці да дачкі. Наяўнасць праса ў доме лічылася знакам дастатку і дабрабыту. Часам яго нават выстаўлялі ў якасці ўпрыгожвання на сурвэтцы побач з самаварам.

Некаторыя вытворцы ператваралі прасы ў творы мастацтва, робячы іх у выглядзе фігурак жывёл або марскіх суднаў, упрыгожваючы меддзю або срэбрам.

Усё гэта можна на свае вочы ўбачыць у выставачнай зале Нясвіжскага замка па 18 верасня.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.