Для маленькіх і не толькі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Трэцякласніку СШ №1 Арцёму Ванагелю выпала магчымасць стаць “першаадкрывальнікам” “Салодкай батлейкі”

Трэцякласніку СШ №1 Арцёму Ванагелю выпала магчымасць стаць “першаадкрывальнікам” “Салодкай батлейкі”

Некалькі дзён таму ў Нясвіж-скай ратушы адчыніла свае дзверы дзіцячае кафэ “Салодкая батлейка”.

Перад самім адкрыццём, на вуліцы, юныя наведвальнікі ба-віліся з клоўнамі, удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях з музыкамі і весела шчабяталі адзін з адным. Гледзячы на іх задаволеныя твары, радаваліся і дарослыя. Нават спёка нікога не пужала. А калі адзін з маленькіх несвіжан, Арцём Ванагель, якому выпала выцягнуць “шчаслівы фанцік”, адчыніў дзверы вялікім імітаваным ключом, быццам запазычаным у герояў казкі пра Бураціна, госці накіраваліся ў будынак. Але не ўсе адразу, а ў залежнасці ад карашка ўваходнага квітка — жадаючых было шмат. Атрымалася тры групы наведвальнікаў. І пакуль з аднымі працягвалася праграма ў памяшканні, астатніх забаўлялі артысты на вуліцы. Сумна нікому не было.

У кафэ спецыяліст па арганізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Жанна Кандракова растлумачыла дзецям назву “Салодкая батлейка”. Яна была абрана ў гонар народнага лялечнага тэатра, які з’явіўся многа стагоддзяў таму. Першапачаткова ўсе сюжэты былі біблейскай тэматыкі і ставіліся ў перыяд калядных свят. А зараз рэпертуар партатыўнага лялечнага тэатра неабмежаваны і ўключае разнастайныя інтэрмедыі.

Выхаванка дзіцячага садка №5 Дзіяна Храмогіна атрымала сувеніры ад арганізатараў свята як адна з першых  наведвальнікаў новага кафэ

Выхаванка дзіцячага садка №5 Дзіяна Храмогіна атрымала сувеніры ад арганізатараў свята як адна з першых
наведвальнікаў новага кафэ

Сустракаць наведвальнікаў  адміністратару Надзеі Мядзвецкай “дапамагаў” князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка

Сустракаць наведвальнікаў
адміністратару Надзеі Мядзвецкай “дапамагаў” князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка

Новае кафэ “абжываюць” першыя наведвальнікі

Новае кафэ “абжываюць” першыя наведвальнікі

Юныя гледачы з цікавасцю сачылі  за ходам батлеечнага спектакля

Юныя гледачы з цікавасцю
сачылі за ходам батлеечнага спектакля

Паколькі кафэ будзе дзейнічаць у рамках дзіцячага адукацыйнага цэнтра, які адкрываецца пры НГКМЗ “Нясвіж”, у ім ёсць гульнёвая зала, дзе дзеці могуць глядзець пастаноўкі лялечнага тэатра, удзельнічаць у розных мерапрыемствах і творчых майстэрнях, адзначаць дні нараджэння прадстаўленнямі з упорам на гістарычную тэматыку. Гэта і  прадэманстравалі навучэнцы Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, калі паказалі інтэрмедыю пра падарожжа італьянскага архітэктара Яна Марыя Бернардоні ў Нясвіж па запрашэнні князя Хрыстафора Ра-дзівіла Сіроткі для будаўніцтва зараз многім вядомых помнікаў архітэктуры. Па сцэнарыі, Бернардоні быў так уражаны тортам у выглядзе палаца, які прыгатаваў мясцовы пекар Ян Франкевіч, што ўзяў таго ў вучні.

Такія пастаноўкі не толькі цікавыя, але і пазнавальныя. Яны ў простай форме падаюць карысную інфармацыю, якая дапамагае дзецям пашырыць свой кругагляд.

Кафэ невялікае па памерах, але ўтульнае. Вельмі прыемна, што ў горадзе з’явілася месца, дзе дзеці змогуць не толькі пачаставацца рознымі прысмакамі, але і ўзбагаціць свае веды.

Падарункі — ад арганізатараў свята

Падарункі — ад арганізатараў свята

НГКМЗ “Нясвіж” арганізаваў  знаёмства  з сапраўднай  беларускай  батлейкай

НГКМЗ “Нясвіж” арганізаваў
знаёмства з сапраўднай беларускай батлейкай

Удзельнікі калектыву “Біг Дэдзі Блюз” Юрый Навуменка  і Дзяніс Балахонаў падчас адкрыцця кафэ прапаноўвалі дзецям цікавыя  музычныя інтэрактыўныя гульні

Удзельнікі калектыву “Біг Дэдзі Блюз” Юрый Навуменка
і Дзяніс Балахонаў падчас адкрыцця кафэ прапаноўвалі дзецям цікавыя музычныя інтэрактыўныя гульні

Неаніла ЛЮБАНЕЦ,

студэнтка-практыкантка Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.