Дзякуй, салдат, за мірнае неба!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_7631

Дорогие ветераны, уважаемые жители Минской области!

Сердечно поздравляем вас с Днем Независимости Республики Беларусь!

3 июля 1944 года, сбросив ярмо немецко-фашистской оккупации, белорусский народ получил возможность свободного развития.

День Независимости — праздник тех, кто любит Родину, гордится ее богатым историческим, культурным, духовным наследием, чтит ратные традиции своих предков, готов трудиться во имя будущего родной Беларуси.

Отмечая День Независимости, мы отдаем дань памяти погибшим воинам, благодарим всех ветеранов за их великий подвиг, вспоминаем добрым словом послевоенные поколения, восстановившие страну из руин и пепла, выражаем слова признательности соотечественникам, которые сегодня добросовестным трудом укрепляют экономику, развивают белорусскую культуру, науку, образование, надежно обеспечивают безопасность страны.

В этот светлый и торжественный день примите самые теплые пожелания доброго здоровья, счастья, мира и благополучия, новых достижений на благо родной земли.

Минский областной

исполнительный комитет.

Минский областной

Совет депутатов.

 

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Шаноўныя жыхары Нясвіжчыны!

Прымiце самыя шчырыя пажаданнi з нагоды свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэты дзень непарыўна  звязаны з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі — 72 гады таму часцямі Чырвонай Арміі і партызанскімі злучэннямі наша зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мы нікому і ніколі не дазволім зняважыць Вялікую Перамогу, якая была здабыта напружаннем непамерных сіл і за якую Бацькаўшчына заплаціла жыццём кожнага трэцяга беларуса.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў і адрадзіў нашу родную  Беларусь.

Таму 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, асаблівы дзень. 3 ліпеня — гэта Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, гэта сімвал суверэнітэту, свабоды і незалежнасці нашай Радзімы.

Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Айчыны, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаёмся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Дарагія несвіжане!

Сёння мы таксама ўшаноўваем і наш любімы старажытны горад. Яму  ўжо 793 гады. Помнікі архітэктуры, якія атрымліваюць “другое жыццё”, камфартабельныя дамы, дагледжаныя скверы і вуліцы, новыя сацыяльныя аб’екты… сёлета мы ўрачыста адкрываем пабудаваны на вашы грошы, дарагія землякі, велічны праваслаўны храм Узнясення Гасподня…  Усё гэта з’яўляецца яскравым доказам таму, што наш старажытны Нясвіж жыве і развіваецца.

Дабра  ўсім i здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы!

Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне — Беларусі!

Нясвiжскi раённы

выканаўчы камiтэт.

Нясвiжскi раённы

Савет дэпутатаў.

 

Дарагія землякі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён зноў і зноў нагадвае ўсім нам, якой цаной дасталася свабода беларускаму народу, якія неймаверныя намаганні былі прыкладзены для гэтага, колькі мільёнаў жыццяў пакладзена на алтар Перамогі.

Сёння мы жывём у мірнай, незалежнай, шчаслівай краіне. Рупнай, добрасумленнай працай множым яе здабыткі. І свята шануем памяць пра велічны подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія не шкадавалі ні сіл, ні здароўя, ні жыцця дзеля светлай будучыні сваёй Бацькаўшчыны. Мы ўпэўнена крочым наперад, да новых гарызонтаў. Жадаю ўсім поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў! Здароўя, шчасця, аптымізму!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Гэта свята непарыўна звязана з важнейшай падзеяй у гісторыі нашай краіны — вызваленнем яе ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў. Мы аддаём даніну вялікай павагі бяспрыкладнаму гераізму беларускага народа, які выстаяў у кровапралітных бітвах і перамог фашызм. Схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў. Нізка кланяемся ветэранам вайны і працы,  хто адстаяў незалежнасць Беларусі, узняў яе з руін, стварыўшы трывалы падмурак сённяшняга жыцця.

Хочацца пажадаць усім заўсёды жыць пад мірным небам. Моцнага здароўя вам, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту!

З павагай Мікалай ІВАНЧАНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Дарагія жыхары Нясвіжскага раёна!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём вызвалення нашай краіны ад гітлераўскіх захопнікаў у далёкім 1944-м годзе!

Жадаю самага галоўнага — міру! Каб на вачах блішчэлі слёзы толькі шчасця і радасці. Каб радаваў бесклапотны дзіцячы смех, ладзіліся справы на вытворчасці і ў вучобе, рос дабрабыт кожнай сям’і і краіны ў цэлым. Аб гэтым марылі нашы бацькі, дзяды і пра-дзеды, ідучы ў бой з ворагам за свабоду і незалежнасць Радзімы. Маладое пакаленне дастойна працягвае традыцыі ветэранаў. Мірнае святло акрэслівае шлях, па якім крочаць беларусы. Крочаць з годнасцю і ўпэўненасцю. З радасцю і аптымізмам. І з вялікай па-дзякай у сэрцах — за мір, за свабоду, за незалежнасць.

Са святам вас, паважаныя!

З павагай Алена КРАЎЧЭНЯ,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод”

ААТ “Барысаўхлебпрам”.

 

У імя жыцця

Паважаныя працаўнікі СВК “Агракамбінат Сноў”, ветэраны вытворчасці, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — жыхары зямлі сноўскай!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыміце пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця, бадзёрасці духу, радасці і шчасця, якія ідуць ад усяго сэрца. Няхай заўсёды будзе мір на нашай планеце, а гераізм, праяўлены беларускім народам падчас Вялікай Айчыннай вайны ў імя жыцця на зямлі, няхай гарыць яркай зоркай на небасхіле сусветнай гісторыі. Дзякуем ветэранам за ратны і працоўны подзвігі! Нізка схіляем галаву перад памяццю тых, хто загінуў, аддаўшы жыццё за наша светлае сёння!

З павагай праўленне і прафкам СВК “Агракамбінат Сноў”.

IMG_7471 IMG_7623


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.