Галоўнае свята краіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першым радзе   сярод  удзельнікаў мітынгу  ля  Брацкай магілы  ў гарадскім парку —  старшыня Нясвіжскага  райвыканкама  Іван  Крупко, першы  намеснік старшыні Мінаблвыканкама  Ігар  Макар, старшыня  нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк, першы сакратар мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета  грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый  Марыя Худая

У першым радзе сярод удзельнікаў мітынгу ля Брацкай магілы ў гарадскім парку — старшыня Нясвіжскага райвыканкама
Іван Крупко, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, старшыня
нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк, першы сакратар мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета
грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый
Марыя Худая

(Працяг. Пачатак у № 50 «НН»)

Святочнае шэсце да Брацкай магілы ў гарадскім парку

Святочнае шэсце да Брацкай магілы ў гарадскім парку

Былы механізатар  эксперыментальнай базы  “Ганусава” Казімір Шкраба атрымаў на свяце памятны знак “Ганаровы грамадзянін горада  Нясвіжа”. Свой працоўны шлях Казімір Станіслававіч пачаў у калгасе імя Кутузава, затым стаў  камбайнерам Нясвіжскай МТС, а з 1958 года да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў трактарыстам-машыністам эксперыментальнай базы “Ганусава”. За выдатную працу ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, сярэбраным медалём ВДНГ СССР, адзначаны званнем “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі”.  Ганаровым грамадзянінам Нясвіжа К.С. Шкраба стаў у 2014 годзе

Былы механізатар эксперыментальнай базы “Ганусава” Казімір Шкраба атрымаў на свяце памятны знак “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”. Свой працоўны шлях Казімір Станіслававіч пачаў у калгасе імя Кутузава, затым стаў
камбайнерам Нясвіжскай МТС, а з 1958 года да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў трактарыстам-машыністам эксперыментальнай базы “Ганусава”. За выдатную працу ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, сярэбраным медалём ВДНГ СССР, адзначаны званнем “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі”.
Ганаровым грамадзянінам Нясвіжа К.С. Шкраба стаў у 2014 годзе

Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа, пісьменнік  і журналіст Анатоль Бутэвіч (справа)  на мітынгу  ля Брацкай магілы ў гарадскім парку разам  з прадстаўнікамі ўкраінскай і літоўскай дэлегацый

Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа, пісьменнік
і журналіст Анатоль Бутэвіч (справа) на мітынгу
ля Брацкай магілы ў гарадскім парку разам
з прадстаўнікамі ўкраінскай і літоўскай дэлегацый

Гала-канцэрт “Ты і блізкая, і далёкая, Беларусь мая сінявокая”  на галоўнай  сцэне ў гарадскім парку адкрывала кампазіцыя “Белая Русь”  у выкананні  харэаграфічнага калектыву Нясвіжскай ДШМ  пад кіраўніцтвам  Кацярыны Лабаза. На другой — “Музычна-забаўляльнай пляцоўцы” юныя танцоры для ўдзельнікаў  свята прадстаўлялі танец “Будзільнік” (на здымку)

Гала-канцэрт “Ты і блізкая, і далёкая, Беларусь мая сінявокая” на галоўнай
сцэне ў гарадскім парку адкрывала кампазіцыя “Белая Русь” у выкананні
харэаграфічнага калектыву Нясвіжскай ДШМ пад кіраўніцтвам
Кацярыны Лабаза. На другой — “Музычна-забаўляльнай пляцоўцы”
юныя танцоры для ўдзельнікаў свята прадстаўлялі танец “Будзільнік” (на здымку)

Прадстаўнікі дэлегацый  гарадоў-пабрацімаў   з цікавасцю знаёміліся  з ходам свята  ў гарадскім парку.  На здымку — прадстаўнік  дэлегацыі горада  Гатчына, старшыня  Гатчынскага раённага  Саюза ветэранаў Вялікай  Айчыннай вайны і вайны  ў Афганістане Іван Гапчанка  і Ганаровы грамадзянін Нясвіжа, старшыня СВК “Гарадзея”  Мікалай Салавей

Прадстаўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў
з цікавасцю знаёміліся з ходам свята ў гарадскім парку.
На здымку — прадстаўнік дэлегацыі горада Гатчына, старшыня
Гатчынскага раённага Саюза ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вайны
ў Афганістане Іван Гапчанка і Ганаровы грамадзянін Нясвіжа, старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей

Латышскі народны танец прадставіў творчы калектыў з горада Ауцэ

Латышскі народны танец прадставіў творчы калектыў з горада Ауцэ

Літоўская народная музыка гучала ў выкананні творчага калектыву  з горада Радвілішкіс

Літоўская народная музыка гучала ў выкананні творчага калектыву
з горада Радвілішкіс

Фінал выступлення творчых калектываў гарадоў-пабрацімаў

Фінал выступлення творчых калектываў гарадоў-пабрацімаў

На пляцоўцы,  падрыхтаванай  цэнтрам  дзіцячай  творчасці,  прадстаўнікі юнага  пакалення  маглі і пагуляць...

На пляцоўцы, падрыхтаванай
цэнтрам дзіцячай творчасці,
прадстаўнікі юнага пакалення маглі і пагуляць…

Самыя маленькія ўдзельнікі свята з  задавальненнем карысталіся паслугамі майстроў бодзі-арта

Самыя маленькія ўдзельнікі свята з задавальненнем карысталіся паслугамі майстроў бодзі-арта

Маленькая Аляксандра каля выставы  літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне

Маленькая Аляксандра каля выставы
літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне

На свяце і несвіжане, і госці горада  маглі знайсці сабе адпачынак па душы

На свяце і несвіжане, і госці горада
маглі знайсці сабе адпачынак па душы

...і памаляваць. Дзякуючы гераізму дзядоў і прадзедаў  у гады Вялікай  Айчыннай,  сённяшнія  дзеці жывуць  пад мірным небам, займаюцца  любімымі справамі

…і памаляваць.
Дзякуючы гераізму дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай
Айчыннай, сённяшнія дзеці жывуць пад мірным небам, займаюцца
любімымі справамі

На “Выставачнай” пляцоўцы свае вырабы  прадстаўляла  сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці керамістка Наталля Сабіч.  У свой час яна скончыла Кобрынскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці “мастак- афарміцель”, а ганчарнае майстэрства асвоіла самастойна, захапіўшыся ім услед за мужам.  Наталля Аляксандраўна — удзельнік  штогадовай рэспубліканскай выставы майстроў народнай творчасці ў Мінску і фестывалю- конкурсу “Гліняны звон” у Івянцы, дзе ў мінулы раз заняла 2-е месца ў намінацыі “Лепшы выраб глінянага посуду”

На “Выставачнай” пляцоўцы свае вырабы
прадстаўляла сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці керамістка Наталля Сабіч.
У свой час яна скончыла Кобрынскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці “мастак- афарміцель”, а ганчарнае майстэрства асвоіла самастойна, захапіўшыся ім услед за мужам. Наталля Аляксандраўна — удзельнік
штогадовай рэспубліканскай выставы майстроў народнай творчасці ў Мінску і фестывалю-конкурсу “Гліняны звон” у Івянцы,
дзе ў мінулы раз заняла 2-е месца ў намінацыі “Лепшы выраб глінянага посуду”

 Усе гаспадаркі раёна прынялі ўдзел  у прадстаўленні  нацыянальных кухняў  народаў, якія жывуць  на Нясвіжчыне.  На здымках: рускі падворак  прадстаўляла  ААТ “Грыцкевічы”, армянскі — ААТ “Лань-Нясвіж”,  літоўскі — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”

Усе гаспадаркі раёна прынялі ўдзел
у прадстаўленні нацыянальных кухняў
народаў, якія жывуць
на Нясвіжчыне.
На здымках: рускі падворак
прадстаўляла ААТ “Грыцкевічы”, армянскі — ААТ “Лань-Нясвіж”, літоўскі — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”

DSC064870 DSC066868

Поўныя трыбуны стадыёна “Ураджай” з цікавасцю  сачылі  за выступленнем ваеннаслужачых сіл спецыяльнага  прызначэння узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Поўныя трыбуны стадыёна “Ураджай” з цікавасцю
сачылі за выступленнем ваеннаслужачых сіл спецыяльнага
прызначэння узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Напрыканцы святочнага дня сваю творчасць несвіжанам  і гасцям горада падаравалі класікі савецкай эстрады —  групы “Лейся, песня!” (на здымку) і “Синяя птица”

Напрыканцы святочнага дня сваю творчасць несвіжанам
і гасцям горада падаравалі класікі савецкай эстрады —
групы “Лейся, песня!” (на здымку) і “Синяя птица”

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ,
Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.