Галоўнае свята краіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З нагоды  самага  галоўнага свята  беларускай дзяржаўнасці былі  выпушчаны памятныя знакі “Ганаровы грамадзянін горада  Нясвіжа”.  Такія знакі з рук старшыні райвыканкама Івана Крупко атрымалі кіраўнік раёна ў  1988 — 1998 гг., былы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі  Беларусь у Фінляндыі і Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір  Дражын, былы кіраўнік раёна, першы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый  Марыя Худая, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік сельскай  гаспадаркі Беларусі, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”  Мікалай Радаман, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы  камбінат” Міхаіл Крыштаповіч (на фота), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна  і Працоўнага Чырвонага Сцяга, былы механізатар  эксперыментальнай базы “Ганусава” Казімір Шкраба, член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Рэспублікі  Беларусь Анатоль Бутэвіч,  заслужаны работнік сельскай  гаспадаркі Беларусі, старшыня СВК “Гарадзея”, кавалер ордэна Пашаны Мікалай Салавей

З нагоды самага галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці былі выпушчаны памятныя знакі “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”. Такія знакі з рук старшыні райвыканкама Івана Крупко атрымалі кіраўнік раёна ў 1988 — 1998 гг., былы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі і Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын, былы кіраўнік раёна, першы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый
Марыя Худая, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч (на фота), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, былы механізатар эксперыментальнай базы “Ганусава” Казімір Шкраба, член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня СВК “Гарадзея”, кавалер ордэна Пашаны Мікалай Салавей

У нядзелю наш горад, як і ўся краіна, адзначаў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтай падзеі і было прысвечана яскравае, маляўнічае свята пад назвай “Красуй, Беларусь!”, якое пачалося на Ратушнай плошчы і прадоўжылася ў гарадскім парку.

Аб тым, як адбывалася святкаванне Дня незалежнасці ў Нясвіжы, наш фотарэпартаж.

На Ратушнай плошчы несвіжане вітаюць  удзельнікаў урачыстага адкрыцця свята

На Ратушнай плошчы несвіжане вітаюць
удзельнікаў урачыстага адкрыцця свята

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”  Мікалай  Радаман уручыў  Ганаровыя граматы  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні Нясвіжскага раённага Савета  дэпутатаў Валерыю Лазюку — за заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай  і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь — і намесніку  старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Майсеню  (на фота) — за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, высокія дасягненні ў выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і актыўную работу  з насельніцтвам па яго сацыяльнай абароне

У першым радзе  сярод  пачэсных гасцей  свята —  людзі,  якія  не па чутках  ведаюць  аб вайне:  ветэраны  Вялікай  Айчыннай  вайны,  малалетнія вязні  фашызму

У першым радзе сярод пачэсных гасцей свята — людзі, якія не па чутках ведаюць аб вайне: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, малалетнія вязні фашызму

Старшыня райкама  прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага  комплексу  Іван Кендыш  быў узнагароджаны  юбілейным  медалём  “110 гадоў прафсаюзнага  руху ў Беларусі”.  Разам з ім гэту ўзнагароду  атрымалі старшыня  райвыканкама  Іван Крупко  і старшыня  райкама прафсаюза  работнікаў культуры  Ніна Бяганская

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш
быў узнагароджаны юбілейным медалём “110 гадоў прафсаюзнага руху ў Беларусі”. Разам з ім гэту ўзнагароду атрымалі старшыня райвыканкама Іван Крупко і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Ніна Бяганская

На свяце былі адзначаны і прафсаюзныя  актывісты. Падзяку Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі  старшыні пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі  Нясвіжскай ЦРБ Але Мудрай  уручае сакратар  Федэрацыі Ганна Варфаламеева.  Такая ж узнагарода была ўручана  старшыні прафкама  ДП “ЭБ “Свеклавічная” Алене Галяновіч,  старшыні прафкама ААТ “17 верасня” Вользе Малец, старшыні прафкама  цэнтральнай раённай бібліятэкі  імя Паўлюка Пранузы Зоі Сілковай

185

Галоўнае дзяржаўнае свята з жыхарамі Нясвіжчыны раздзялілі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Нясвіжа — армянскага Горыса, азербайджанскага Ісмаілы, латвійскага Ауцэ, літоўскіх Біржая і Радвілішкіса, польскіх Пулаў, Адалянува, Злотува і Тарнова, расійскіх Рэутава і Гатчыны, украінскай Бояркі і фінскага Саванлінна. Ад імя гасцей прысутных павіншаваў са святам мэр самакіравання Радвілішскага раёна Антанас Чапоніс

(Працяг будзе.)

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.