Гары, зорка!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

славянский

Падчас “Славянскага базару” ў Віцебску на Плошчы зорак сёлета загарэлася зорка Міхаіла Фінберга і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, які выступае пад кіраўніцтвам  маэстра. А на ўрачыстым адкрыцці “Славянскага базару” Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў народнаму артысту Беларусі спецыяльную ўзнагароду — “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. Прафесар Міхаіл Якаўлевіч Фінберг унёс вялікі ўклад у развіццё культуры і мастацтва Беларусі. Яму прысвоены  званні “Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці” і “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”. Нагадаем: у нашым горадзе ў ХХІ раз прайшло свята мастацтваў “Музы Нясвіжа” пад кіраўніцтвам  М.Я. Фінберга.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.