Ініцыятыўныя групы: рэгістрацыя скончана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

Акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі зарэгістравалі 446 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, паведамляецца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі груп, але ўхвалены былі не ўсе. На гэты момант больш за ўсё груп зарэгістравана ў Мінску — 114, менш за ўсё ў Віцебскай вобласці — 48. Прыём заявак скончыўся 7 ліпеня, іх разгляд працягваўся на працягу пяці наступных дзён.

Сярод вылучэнцаў, групы якіх зарэгістраваныя, 286 беспартыйных і 160 членаў палітычных партый.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.