Ісці насустрач пакупніку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

005#предприниматели_3.06.2016

Ужо 16 гадоў гандлюе жаночым

адзеннем індывідуальны прадпрымальнік Галіна Сакалюк. Перад тым,

як адважыцца пайсці ў “свабоднае

плаванне”, яна 16 гадоў адпрацавала  бухгалтарам у ААТ “Дабрабыт”.

Тагачаснае кіраўніцтва, як узгадвае сама Галіна Канстанцінаўна, угаворвала

яе застацца на звыклым месцы работы, дзе ўсё было  прадказальна

і вядома да дробязей,

але яна ўсё ж такі вырашыла рызыкнуць. І, як паказаў час, не памылілася.

11 гадоў гандлявала на рынку, акрамя Нясвіжа, вазіла тавар у Клецк, ва Узду, а апошняе пяцігоддзе працуе ў сваім павільёне непадалёк ад аўтастанцыі.

Побач размяшчаецца нямала падобных гандлёвых кропак, але ў павільёне Галіны Канстанцінаўны ёсць свая  адметнасць — гаспадыня прапануе пакупнікам толькі беларускі тавар, які яна закупляе ў прыватных швейных фірм.

— Па першым часе, — гаворыць мая суразмоўца, — я разы два з’ездзіла ў Маскву, але хутка адмовілася ад гэтай задумы, бо палічыла якасць нашага адзення лепшай. Таксама ў першыя гады “разбаўляла” айчынны тавар польскім, але затым поўнасцю перайшла на беларускі. І я не згодна з тымі, хто лічыць нашы сукенкі, блузкі ці касцюмы нейкімі “не такімі” — не надта моднымі ці не вельмі добра  пашытымі. Умеюць у нас шыць прыгожа, якасна, і з добрых тканін. Трэба толькі знайсці “свайго” пастаўшчыка.

Ужо 8 гадоў прадпрымальніца працуе з накладнымі, таму і патрабаванні апошняга часу не засталі яе неспадзявана.

— Асартымент у мяне пераважна для жанчын “сярэдняга” ўзросту, але апошнім часам завожу ўжо і маладзёжны — блузкі, сукенкі, штаны, — расказвае Галіна  Канстан-цінаўна. — з кожнага завозу з’яўляецца нешта новае, асартымент змяняецца пастаянна. І ў памерах стараюся дагадзіць усім — рэчы прадаю ад 42 да 70-га.

Акрамя землякоў-несвіжан, у павільён Галіны Сакалюк заходзяць і людзі, якія прыязджаюць з суседніх раёнаў — Стаўбцоўскага, Клецкага, Капыльскага, бываюць і мінчане, жыхары Санкт-Пецярбурга, Масквы, Мурманска, адэсы, Екацярынбурга, Валгаграда, а таксама Карэліі, што прыязджаюць у госці да несвіжан. Яны з задавальненнем набываюць у Галіны Канстанцінаўны беларускае адзенне. Многія сталі яе пакупнікамі, бо для кожнага ў прадаўца знойдзецца цікавая прапанова, добрае слова, слушная парада. А для пастаянных кліентаў дзейнічаюць зніжкі ў цане.

“Заўсёды ісці насустрач пакупніку”, — гэтыя простыя словы і ёсць мой галоўны дэвіз”, — гаворыць, усміхаючыся, Галіна Канстан-цінаўна. Нядзіўна, што і пакупнікі адказваюць узаемнасцю — ідуць да яе, аддаючы перавагу якаснаму, дабротнаму тавару, зробленаму ў Беларусі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.