“Канікулы без дыму і агню”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пожарная в админе

Лета — гэта час адпачынку для дзяцей і хваляванняў для іх бацькоў, бо  ў гэты перыяд дзеці большую частку часу прадастаўлены самі сабе і ў сувязі з гэтым значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і розных надзвычайных сітуацый. Менавіта таму ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі Нясвіжскага РАНС актывізавалі работу па навучанні рабят правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Стартавала акцыя ў  аздараўленчым лагеры ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа». У гэты дзень дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб тым, якія правілы трэба ведаць і выконваць, з-за чаго можа адбыцца пажар і як сябе паводзіць у выпадку яго ўзнікнення. Размаўляючы з выхаванцамі лагера, ратавальнікі закранулі пытанне наведвання вадаёмаў, нагадалі аб правілах паводзін на ва-дзе, заклікалі не наведваць месцы адпачынку без дарослых, купац-ца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Па традыцыі, госці далі магчымасць дзецям адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Хлопцы і дзяўчаты прымяралі баявую вопратку, дыхалі пры дапамозе апарата на сціснутым паветры, падавалі ваду, удзельнічалі ў конкурсах.

Усё лета работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях будуць наведваць аздараўленчыя лагеры, каб адпачынак школьнікаў зрабіць бяспечным.

Ірына КАНАПЕЛЬКА,

інспектар ГПіН Нясвіжскага РАНС.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.