Кармы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трава

У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца другі ўкос траў. На 1 умоўную галаву жывёлы па стане на 12 ліпеня назапашана ў сярэднім па 6,94 ц кармавых адзінак, у тым ліку 15,25 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 9,58 ц — у ААТ “Новае жыццё”, 8,86 ц — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 8,3 ц — у ААТ “Юшавічы”.

У фізічнай вазе нарыхтавана  4343 тоны сена (41,4 %). Найбольшыя аб’ёмы — у СВК “Агракамбінат Сноў” (1000 т), ААТ “Лань-Нясвіж” і “Юшавічы” — па 511 тон. Заданне па назапашванні гэтага корму выканалі працаўнікі ААТ “Лань-Нясвіж” і сортавыпрабавальнай станцыі. Сенажу ўсяго нарыхтавана 102850 тон (63,9 %). Найбольшую яго колькасць маюць СВК “Агракамбінат Сноў” (19685 т), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (11407 т), СВК “Гарадзея” (10825 т), ААТ “Новае жыццё” (9975 т). У працэнтных адносінах лепшыя паказчыкі ў ААТ “Лань-Нясвіж” (89 %), “Агракамбінаце Сноў” (76 %), “Юшавічах” (74 %). Вышэй сярэднераённага паказчыкі яшчэ ў “Нясвіжскім  райаграсэрвісе”, “Новым жыцці” і “Гарадзеі”.

Закладзена таксама 2300 тон зернесенажу: 694 т — у ААТ “17 верасня”, 652 т — у ДП “ЭБ “Свекла-вічная”, 523 т — у ААТ “Новае жыццё”, 430,6 т — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.