“Каханне ў вялікім горадзе”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC05070

DSC05062 Спяваюць Тамара і Уладзімір Прыгун

Пад такой рамантычнай назвай у раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт, прысвечаны юбілеям Тамары і Уладзіміра Прыгун — добра вядомай у нашым раёне і за яго межамі сямейнай пары, якую аб’ядноўвае любоў да музыкі.

Тамара Міхайлаўна ўжо шмат гадоў кіруе калектывамі, якія з гонарам носяць званне “народны” — ансамблямі песні “Вяночак” і “Акцэнт” Сноўскага СЦК, “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ, а Уладзімір Уладзіміравіч спявае ў “Вяночку” і “Акцэнце” і ўвогуле з’ўляецца першым памочнікам і самай надзейнай падтрымкай для сваёй спадарожніцы жыцця. Магчыма, тыя, хто добра ведае гэту таленавітую пару, задумаюцца, ці няма памылкі ў слове “юбілейны”, бо свае “круглыя” даты арганізатары і натхніцелі канцэрта адзначылі ў ліпені і верасні мінулага года. Сама Тамара Міхайлаўна патлумачыла гэта тым, што ідэя канцэртнай дзеі выношвалася даволі доўга — амаль год. Юбі-ляры старан-на абдумвалі канцэпцыю падачы нумароў, рэпертуар, склад выканаўцаў. І вось нарэшце пры дапомозе таленавітай моладзі, а менавіта, супрацоўніц гарадскога мала-дзёжнага цэнтра Алёны Вінаград, Валянціны Штоп і Ганны Лысенка,  з якімі разам выдатна спрацаваў рэжысёр Сноўскага СЦК Аляксей Дунчанка, канцэртная дзея набыла канкрэтныя формы, напоўнілася жыццём і “выйшла ў свет”, падарыўшы гледачам сапраўдны феерверк эмоцый. Ды інакш, напэўна, і не магло быць, бо спалучэнне жывой музыкі, таленавітай акцёрскай ігры і зрокавых вобразаў, якія ўзнікалі на задніку сцэны, так захапіла гледачоў, што яны і не заўважылі, як праляцелі амаль дзве гадзіны канцэрта.

У выкананні  Юліі Платун прагучаў  раманс  “Дым”

У выкананні Юліі Платун прагучаў
раманс “Дым”

Валянціна Штоп, Алёна Вінаград  і Кацярына Крыкала  выдатна справіліся  з ролямі трох даўніх сябровак

Валянціна Штоп, Алёна Вінаград і Кацярына Крыкала выдатна справіліся
з ролямі трох даўніх сябровак

На сцэне — харэаграфічны калектыў “Арыён”  РЦК пад кіраўніцтвам Жанны Галавач

На сцэне — харэаграфічны калектыў “Арыён”
РЦК пад кіраўніцтвам Жанны Галавач

Ён быў пабудаваны на гісторыі пра трох дзяўчат, якія проста хацелі быць шчаслівымі. Яны сустрэліся праз некалькі гадоў разлукі ў адным вялікім горадзе, дзе панавала каханне. Адна з іх (Алёна Вінаград) арганізавала ў сваім горадзе пітомнік для жывёл “Добрыя лапкі”, другая (Валянціна Штоп) рабіла выгляд, што яна — знакамітая актрыса, а трэцяя (Кацярына Крыкала) любіла пакамандаваць, як сапраўдны ваенны. У пошуках кахання ім “абсалютна шчыра” дапамагаў “абаяльны мужчына” (Аляксей Дунчанка), які, да таго ж, цудоўна спяваў.

Ва ўсё гэта былі так умела ўплецены музычна-песенна-харэаграфічныя нумары, што зала не шкадавала далоняў, горача апладзіруючы Уладзіміру і   Тамары Пргун, калектывам, якімі кіруе Тамара Міхайлаўна, асобным салістам і танцорам. Кожны глядач мог пачуць нешта асабліва блізкае асабіста яму — са сцэны гучалі хіты айчыннай і замежнай эстрады розных часоў, папулярнейшыя рамансы.

У фінале юбілярам і іх сябрам за незабыўнае відовішча падзякавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ніна Бяганская і дырэктар РЦК Таццяна Лук’янчык.

Дарэчы, гэта ўжо восьмы падобны канцэрт у Нясвіжы. І вельмі хочацца спадзявацца, што не апошні. Чакаем ад таленавітых творцаў новых цікавых ідэй і музычных сюрпрызаў!

Яўгенія Петручэня  выконвае  папулярны раманс  “Темно-вишневая шаль”

Яўгенія Петручэня выконвае папулярны раманс
“Темно-вишневая шаль”

У фінале канцэрта публіка стоячы вітала артыстаў

У фінале канцэрта публіка стоячы вітала артыстаў

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.        

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.