КОДЭКС

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Кодэкс аб культуры распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Ён грунтуецца на дзеючых цяпер нормах законаў «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь», «Аб творчых саюзах і творчых работніках», «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь», «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

Кодэксам прадугледжваецца стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага механізму рэгулявання адносін у сферы культуры і адначасовае ўстараненне недахопаў прававога рэгулявання ў гэтай сферы, забяспечваецца скарачэнне прававых актаў па пытаннях культуры і іх упарадкаванне.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.