КОНКУРСЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

001

Падведзены вынікі фотаконкурсу “Паркі Нясвіжа”, у якім прынялі ўдзел як  прафесійныя фатографы, так і аматары. Конкурс, які ўжо трэці год Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, праходзіў па намінацыях “панарама” (ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў), “пейзаж” (здымка ландшафтаў адным кадрам), “эцюд” (здымка невялікіх участкаў парка).  Дыпломы І ступені ў намінацыі “панарама” атрымалі Святлана Польская і Ганна Секержыцкая, у намінацыі “пейзаж” — Аляксандр Шчэрбач і Паліна Харута, у намінацыі “эцюд” — Людміла Жук і Вераніка Яцко. Усе пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа” былі ўзнагароджаны  памятнымі падарункамі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.