Легенды старога замка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1

Шчасце

Без мазалёў, чысцюткімі рукамі

Яго не возьмеш, маннай

не ўпадзе.

Спявае ў звонкай

кузні малаткамі,

У гумнах малатарнямі гудзе.

Спускаецца ў шахту, вугаль коле,

Геолагу — паплечнік у гарах,

Адборным зернем

засявае поле,

На моры значыць

параходам шлях.

Не ведае праторанай дарогі,

Такі ўжо нораў — рушыць

напрасткі.

Яно вяло ад легендарнай

Волгі

Да Эльбы нашы слаўныя

палкі.

Паўлюк ПРАНУЗА.

 

Родны край

Сэрцу любыя прасторы —

Ні аблогі. Ні мяжы.

Сонца свеціць. Ззяюць зоры.

Як прыемна на душы!

Залаціцца ў полі жыта,

Шэпчуць казку каласы,

Васількамі ўсё спавіта —

Лепшай не знайсці красы.

Тут частуюць мёдам свежым,

Рыбу вудзь. Грыбы збірай.

І не вабіць нас замежжа,

Родный край —

сапраўдны рай.

Міхась САЗОНЧЫК.

 

Беларусь

Я цябе, Беларусь мая родная,

Не змяню на другую краіну.

Ты — прыгожая, ты — народная.

Я з табою, пакуль не загіну.

У юнацтве Расію праехала.

Ва Украіне была і Літве,

У Казахстане была я і ў Грузіі,

Ды яны штось не вабяць мяне.

Занясло вецярком

і ў Малдавію,

У квітнеючы, казачны край,

Ды каб больш з іх адной

быць адданаю,

Сэрца кажа: «Ну, што?

Выбірай!»

Выбіраю цябе, сінявокая,

Непаўторная Белая Русь.

Ты авеяна славай высокаю —

Я бясконца табой ганаруся!

***

Ёсць на свеце край, старонка,

Дзе смяюцца дзеці звонка,

Дзе будынкаў крылы-гмахі

Уверх ўзлятаюць,

быццам птахі,

На вадзе цвітуць лілеі,

Усе спаўняюцца надзеі —

Райскі, чысценькі куток,

Без скандалаў і трывог.

Тут ідзе ўсё добра ладам,

Расцвітае майскім садам.

Працавіты наш народ

Багацее з году ў год.

У сяброўстве з намі Русь.

Хай квітнее Беларусь!

 

Юнацтва

Я люблю цябе, старонка,

Я люблю цябе, мой край.

Лес з вясёлаю гамонкай

Ды духмяны каравай.

Помню кожную былінку,

А ў садзе — ягад куст.

Пад гармонік вечарынку,

У кастрышчы галля хруст.

Мы гулялі аж да ночкі

Каля рэчкі на лугу,

З сініх кветачак вяночкі

Апускалі на ваду.

Ну, а месяц, вельмі жвавы

Там з-за хмаркі выглядаў,

Маладзёжныя забавы

Ён усмешкаю вітаў.

Так прайшло маё юнацтва,

Адзвінела песняй звонкай,

Але век мне не расстацца

З ім і з любаю старонкай.

Марыя АЛЯКСЕЙЧЫК.

Бацькам

Які цудоўны шлях дадому,

Да мілай хаткі, да цябе!

І цяжкі мех дарожнай стомы

Ў парозе родным упадзе.

Прыехаў сын — і свята ў хаце,

З каморы бацька

штоф прынёс,

І неўзаметку плача маці,

Хаваючы расінкі слёз.

— Сынок! Ты сніўся гэтай ноччу,

— Здароўе як? Ты пасталеў…

І добрай ласкай грэюць вочы,

Як сонца ў ясны летні дзень

— Сынок, а скроні побялелі,

І вочы ўжо не так глядзяць.

Вунь дрэвы ў садзе састарэлі,

Як ластаўкі, гады ляцяць…

І ў роднай хаце зноў на годы

Ўспаміны, як вада, плывуць.

І буду я сынком заўсёды,

Пакуль бацькі мае жывуць.

 

Роднай мове

Родная мова! Як мёд ліповы

Ты і салодзіш, і лечыш.

Песняй цудоўнай,

ласкавым словам

Сэрца маё прывеціш.

Дзедавы казкі

ў далёкім дзяцінстве

Ткалі твае асновы.

Матчыны песні

пра белую вішню

Ў душу ўпляталі словы.

Быццам глыточак вады гаючай

Ў поўдзень спякотны летам

Гукаў тваіх напеў пявучы

Вабіць чароўным светам.

Ты, як раса з палянаў сунічных,

Ад смутку і горычы лекі,

Гоманам чыстых

бароў крынічных

Са мной застаешся навекі.

 

Вёсцы

Вёска мая, Яжавічы,

Мілы бацькоўскі куток,

Падаюць летнія знічкі

Зоркамі ў цёплы пясок.

Сонца цябе сагравае,

Ветрык калыша траву,

Ранак расой умывае

Дом, у якім я жыву.

Шчасця, лагоды і згоды,

Долі ў тваё жытло.

Хай абмінуць нягоды

Родных вакон святло.

Мілы куток Беларусі,

Белы шыпшыны цвет!

Ў небе вясною гусі

Дораць табе прывет

 

Ранак

Рассыпаецца ранак росамі,

Пад нагамі ў белых бяроз.

У зялёных лугах над пракосамі

Бусел сонечны

промень пранёс.

Прачынаецца лес ад ночы,

Будзіць птушак

лагоднай рукой.

Ён туманам прамые вочы

І крынічнай вадой святой.

Дзесьці ў вёсцы

жалейка шчыруе,

Сонны статак на пашу брыдзе.

Хвалі рэчкі пясок цалуюць,

Тонуць гукі у цёплай вадзе.

Добрай раніцы, летні дзень!

 

* * *

Растае, знікае

Ночы след пад ранак.

У бурштын адзеты,

Абудзіўся лес.

І з бярозы белай

Ціха злез світанак,

Патушыў ён зоры

Ў вышыні нябёс.

Загукаў ён сонцу:

— Годзе ўжо хавацца!

Пачынай работу,

Уставаць пара!

І яму пунсовым

Бляскам адазвацца

Тут жа паспяшыла

Летняя зара.

Аляксандр РАМАНЧУК.

 

Мой горад мінаюць стагоддзі,

Не сцяўшы яго прыгажосці,

І толькі, знянацку крануўшы,

Пакінуць няўлоўнае штосьці.

 

Яго старажытныя рысы

Сучаснасці непадуладны.

У гэтым і слава Нясвіжа —

Мой горад

стагоддзямі знатны.

 

Нясвіж упрыгожаны дзіўна

Узорамі даўніх паданняў.

У замкавых вежах гасцінных

Блукаюць легенды і здані.

 

І веліч красы яго гордай

Глядзіцца у гладзь

люстраную.

За славу, за гонар,

за годнасць,

За шчырасць свой

горад люблю я.

Лілія КРУТАВА.

Змаганне і каханне Касцюшкі

Паводле аповеду дырэктара

Дома-музея Касцюшкі

Тадэуш! Ты ў сэрцы маім валадар

І стаць бы арліцай тваёй

я б хацела.

Пярсцёнак з выявай

арла прымі ў дар.

Такія б мне крылы —

з табой бы ляцела.

— Свабоду здабыць

з-пад англійскіх улад

Памог я Амерыцы.

Біўся там жорстка.

Шчэ крочыў бы й сёння

брытанскі салдат

Па вуліцах і Вашынгтона,

й Нью-Ёрка.

За вольнасць Айчына

мяне кліча ўстаць.

Каханне узвысіла, выраслі крылы.

Я рад, што арліцай

маёй можаш стаць.

Любоў твая мне дадала новай сілы.

Каханне цясней ўсё з’ядноўвае нас.

Не раз мо, дасць Бог,

нам яно усміхнецца.

Шчэ нашага шчасця агонь не пагас —

Пяшчота ізноў

ўскалыхне нашы сэрцы…

— Прызнанне народнае заваяваў.

І веру, што мужнасць

цябе не пакіне.

— Даб’юся свабоды, —

Тадэвуш сказаў, —

І наша каханне, Людвіка, не згіне.

Антон ВАЛЯВАЧ.

 

* * *

Земля! Божественно созданье  —

Ее волшебные поля,

Ее леса, луга, пригорки —

Вся белорусская земля.

Нет хлеба слаще в белом свете,

В криницах  нет воды вкусней.

Нижайший я  поклон отвешу

Крылатой Родине моей.

Я босиком промчусь по полю,

И воздух пращуров вдохну,

Душа поет: ты сердцем волен,

Я счастлив, Бог, что здесь живу.

Вишневый цвет мой сон закружит,

С напевом мудрым соловья…

Здесь пахнет тестом

в каждом доме —

У хлебушка  учился  я.

Отчизну, враг, не променяю,

Те хаты век мне не предать.

К святым прообразам созданья

Подходит только слово Мать.

Константин КОРНЕЛЮК.

 

Родная мова

О мова беларуская!

Гучаць у сэрцы словы.

Я не пачую гэтак

Ніякай іншай мовы.

Сумуе маё сэрца,

Цябе паслухаць хоча,

Аб твой касцёр пагрэцца

Халоднай, цёмнай ноччу.

А я іду, смяюся,

Хоць і шчыміць мне сэрца.

О мова Беларусі,

З табой хачу сустрэцца…

Стаіць у вёсцы хата

І чуе спеў вясновы.

Якая ж ты багата,

Святая мая мова!

Сяргей САМАХВАЛ.

Когда мне будет 45…

Когда мне будет 45

(Мне это страшно представлять),

Я буду взрослый гражданин,

Солидный, важный семьянин.

 

Детишек три, а может, пять

(Не знаю, сколько тут сказать),

Чтоб шумно, весело в семье,

Ведь грустно одному везде

(Я это знаю по себе).

 

Жена-красавица и дом

В три этажа,

А комнат в нём —

И для детей, и для друзей,

И для гостей моих детей.

 

Когда мне будет 45

(Хоть этого и долго ждать),

Профессию найду себе,

Конечно, знаю, по душе.

 

Строитель или бизнесмен,

Или крутой милиционер.

Я не уверен в том вполне,

Куда же тут податься мне?

 

Когда мне будет 45,

Хочу всё в мире я узнать,

И в странах разных побывать,

На самолётах полетать.

 

Чтобы понять: дороже нет

Земли, где появился я на свет,

Где ждёт меня моя семья,

Жена и дети, вся родня.

 

И мама, папа, все со мной,

Ведь я для них самый родной,

Муж, брат, отец, любимый сын,

Солидный, важный семьянин.

 

Всё это будет в 45,

Ну а пока пойду писать,

Решать задачки и читать,

Мечты в реальность превращать.

Когда мне будет 45?

Владислав ЛЕВАНЧУК.

 

Кропка

А прыйдзе час нам азірнуцца,

нават тым, хто не захоча,

ачуняць, устаць, прачнуцца

і глядзець ў бязмежжа вочы…

 

…На ўсё былое, на учынкі,

і на добрыя, на злыя.

Адкрыць чароўну часу скрынку,

каб пазнаць, хто мы такія.

 

Пабачыш ты праз сонца вочы,

што зіхцяцца ля аправы, —

чалавекам ты пакрочыў

ці бязглуздаю пачварай.

 

Каменяломня

Часта так у нас бывае:

малюеш, чэрціш схемы, планы,

а жыццё ідзе, сплывае,

ірдзеюць тлустай кропкай зманы.

 

Дакапацца хочаш нетраў,

гады жыцця — каменяломня.

Цьмяна помніш, што ты ведаў,

не надта ведаеш, што помніў.

 

* * *

Ўсё больш аддаваўся я марам,

ні сабе не верыў, ні шнарам.

І хадзіў, лятаў. Летуценні —

як цені былі і трызненні.

А верыў у крозы ды казкі,

людзей  я не бачыў, больш — маскі.

Але думаў: «Людзі  ёсць людзі!» —

гаварыў і біў сабе ў грудзі.

Хоць і здраджваў

кожны паганец,

я ўсё мовіў: «Трэба даць шанец!»

Казаў. Гаварыў. Сумняваўся:

і няўжо я ўсё ж памыляўся?..

 

* * *

Іду з грыбоў

шчаслівы і мокры.

З-за хмаркі

смяецца вясёлка.

 

Андрэй Козел.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.