Пад гукі музыкі чароўнай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас канцэрта “Сэрца, табе не хочацца спакою”.  Спявае Наталля Акініна

Падчас канцэрта “Сэрца, табе не хочацца спакою”.
Спявае Наталля Акініна

(Заканчэнне. Пачатак у №48, 49)

Другі дзень “Вечароў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у замку Радзівілаў” пачаўся з канцэрта “Сэрца, табе не хочацца спакою”, прысвечанага музыцы з кінафільмаў, які прайшоў у Тэатральнай зале замка. Радок з вядомай песні савецкіх часоў стаў дэвізам гэтай музычнай праграмы, якую падрыхтавалі для гасцей фестывалю вядучыя салісты опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі: народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, дыпламант міжнароднага конкурсу Таццяна Траццяк, лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля Акініна і струнны квінтэт “Серэнада”. — Канцэртныя праграмы, прысвечаныя “саундтрэкам” да знакамітых фільмаў, вельмі папулярныя зараз у многіх краінах свету, — сказала ў інтэрв’ю часопісу “Партэр” удзельніца і ідэйны натхніцель канцэрта “Сэрца, табе не хочацца спакою” Таццяна Траццяк. — І мне хочацца, каб гэта тэндэнцыя не абышла і нашу краіну. Я лічу, што айчынныя кампазітары пішуць цудоўную музыку і нічым не саступаюць сваім замежным калегам.

У канцэрце “Сэрца, табе не хочацца  спакою” ўдзельнічаюць Таццяна Траццяк  і Уладзімір Пятроў

У канцэрце “Сэрца, табе не хочацца
спакою” ўдзельнічаюць Таццяна Траццяк
і Уладзімір Пятроў

Падчас гала-канцэрта  “Гранаду” А. Лара выконвала заслужаная артыстка  Рэспублікі Беларусь  Аксана Якушэвіч

Падчас гала-канцэрта
“Гранаду” А. Лара выконвала заслужаная артыстка
Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч

І сапраўды, падчас канцэрта артысты прадставілі слухачам выдатныя музычныя творы. У іх выкананні прагучалі не толькі знакамітыя хіты савецкіх часоў, накшталт славутага “Рускага поля”, але і песні з рэпертуару Фрэнка Сінатры, танга Карласа Гардэля. Акрамя таго, у некалькіх музычных сюрпрызах артысты выступілі ў нечаканых амплуа.

Вечарам гэтага дня Вялікі тэатр Беларусі запрасіў несвіжан і гасцей горада акунуцца ў свет чароўнай музыкі Чайкоўскага. Лірычная казка “Іаланта” аб сляпой ад нараджэння дачцы караля Праванса Рэнэ, якую расказалі публіцы заслужаная артыст-ка Рэспублікі Беларусь Настас-  ся Масквіна (Іаланта), лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк (граф Вадэмон), лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ілья Сільчукоў (герцаг Бургундскі Раберт), лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Валянцій (кароль Рэнэ), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў (маўрытанскі ўрач Эбн-Хакіа), прымусіла гледачоў ізноў паверыць у цуд і занава адчуць усю прыгажосць так цудоўна створанага Богам свету.

У апошні дзень “Вечароў” — нядзелю 26 чэрвеня — зорак Вялікага тэатра спачатку зноў прымала Тэатральная зала замка. Тут ва ўтульнай камернай абстаноўцы гледачы сталі сведкамі жартоўнай тэатральнай баталіі — канцэрта “Тэнары супраць басоў”, у якім уладальнікі самых высокіх мужчынскіх галасоў выяснялі адносіны са спевакамі, якіх прырода ўзнагародзіла галасамі, наадварот, самымі нізкімі.

Песню Шандара з аперэты  “Д’ябальскі коннік”  у канцэрце “Тэнары супраць басоў”  выконвае дыпламант міжнароднага конкурса Васіль Мінгалёў

Песню Шандара з аперэты “Д’ябальскі коннік”
у канцэрце “Тэнары супраць басоў”
выконвае дыпламант міжнароднага конкурса Васіль Мінгалёў

Сцэна з оперы Чайкоўскага “Іаланта”. Іаланта (Настасся Масквіна)  і кароль Рэнэ (Андрэй Валянцій)

Сцэна з оперы Чайкоўскага “Іаланта”. Іаланта (Настасся Масквіна)
і кароль Рэнэ (Андрэй Валянцій)

Рэжысёр-пастаноўшчык незвычайнага канцэрта, упершыню паказанага ў Нясвіжы — Алена Медзякова. Ідэя гэтай арыгінальнай пастаноўкі належыць канцэртмайстру Ірыне Целяпнёвай.

Рэжысёр аформіла ўсё відо-вішча ў выглядзе судовага пасяджэння, у якім тэнары абвінавачвалі басоў, і наадварот. У абарону кожнага выступалі салісты оперы, адпаведна — басы і тэнары. На лаве падсудных былі ад тэнараў — Эдуард Мартынюк, ад басоў — Дзмітрый Капілаў, а абаранялі іх Ілья Пеўзнер і Аляксандр Жукаў. Вельмі абаяльным сакратаром суда, з якім фліртаваў ледзь не кожны “ўдзельнік працэсу”, стала Таццяна Гаўрылава. Кожнае выступленне было сапраўдным міні-спектаклем, які вельмі арганічна ўплятаўся ў агульную канву канцэртнай дзеі. Паняцці “сур’ёзнага” і “несур’ёзнага” так тонка пераходзілі адно ў другое, што гледачы і самі не заўважалі, як смех на іх тварах ператвараўся у шчымлівы смутак. Арыя Ленскага з оперы “Яўгеній Анегін” і раманс “Только раз бывает в жизни встреча” , украінская народная песня “Месяц на небі” і руская народная “Метелица”, куплеты Мефістофеля з оперы “Фауст” і “Песня пра блыху” Мусаргскага, куплеты Барынкая з аперэты “Цыганскі барон” і “Вуліца, вуліца” Дзюбюка, якая на гэты раз прагучала ў феерычным выкананні лаўрэата міжнароднага конкурсу Дзмітрыя Трафімука, а таксама многія іншыя творы склалі непаўторную высокамастацкую мазаіку, ад якой зал прыйшоў у сапраўднае захапленне. У выніку суддзя — Марына Аксёнцава — вынесла ў канцы канцэрта свой прысуд. У ім пастанаўлялася прымірыць  варагуючыя бакі, выступленні якіх аднолькава моцна патаналі ў апладысментах гледачоў.

Адным з самых прыгожых нумароў гала-канцэрта стала адажыа з чатырма кавалерамі  з балета Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”.  На сцэне — заслужаная артыстка  Рэспублікі Беларусь Ірына Яромкіна

Адным з самых прыгожых нумароў гала-канцэрта стала адажыа з чатырма кавалерамі
з балета Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”.
На сцэне — заслужаная артыстка
Рэспублікі Беларусь Ірына Яромкіна

Фрагмент  тэатралізаванага канцэрта  “Тэнары  супраць  басоў”.  Спяваюць Дзмітрый  Трафімук  і Эдуард  Мартынюк

Фрагмент тэатралізаванага канцэрта “Тэнары супраць басоў”. Спяваюць Дзмітрый Трафімук і Эдуард Мартынюк

Канцэрт “Тэнары супраць басоў”. Пад “Італьянскую польку” Рахманінава танцуюць “судовыя прыставы”  — артысты міманса тэатра

Канцэрт “Тэнары супраць басоў”. Пад “Італьянскую польку” Рахманінава танцуюць “судовыя прыставы” — артысты міманса тэатра

Усе канцэрты і спектаклі ў рамках “Вечароў Вялікага  тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь” у замку  Радзівілаў праходзілі з нязменным аншлагам

Усе канцэрты і спектаклі ў рамках “Вечароў Вялікага
тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь” у замку
Радзівілаў праходзілі з нязменным аншлагам

У заключэнне трох-дзённага музычнага марафона вечарам таго ж дня ва ўнутраным двары замка прайшоў грандыёзны гала-канцэрт “Зоркі Вялікага ў Нясвіжы”. У праграму канцэрта ўвайшлі папулярныя арыі, харавыя сцэны, куплеты і дуэты з залатога фонду сусветнай оперы, а таксама найярчэйшыя фрагменты, па-дэ-дэ, адажыа і варыяцыі з самых любімых публікай балетаў.

Нягледзячы на нежартоўнае выпрабаванне спёкай на працягу ўсіх трох дзён “Вечароў”, гледачы засталіся вернымі вялікаму мастацтву і ўсе канцэрты і спектаклі прайшлі з нязменным аншлагам. Ды, напэўна, інакш і не павінна быць, таму што класічнае мастацтва адказвае на вечныя пытанні аб сэнсе жыцця, сутнасці кахання і каштоўнасці сяброўства, расказвае аб прыгажосці душы чалавека, якому заўсёды ўласціва імкнуцца да дасканаласці.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.