Пад гукі музыкі чароўнай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нязменную цікавасць у журналістаў выклікае  прэс-канферэнцыя, якая па традыцыі праходзіць у Гетманскай зале замка Радзівілаў. Удзел у ёй прымаюць кіраўнік камерцыйнага дэпартаменту СТАА «МТС» Яўген Бранцаў,  дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея- запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка,  мастацкі кіраўнік  “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст  Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі  Рэспублікі Беларусь Віктар Скарабагатаў

Нязменную цікавасць у журналістаў выклікае
прэс-канферэнцыя, якая па традыцыі праходзіць у Гетманскай зале замка Радзівілаў. Удзел у ёй прымаюць кіраўнік камерцыйнага дэпартаменту СТАА «МТС» Яўген Бранцаў,
дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-
запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка,
мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст
Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Рэспублікі Беларусь Віктар Скарабагатаў

У мінулыя выхадныя прыхільнікі класічнага мастацтва ўжо ў сёмы раз з радасцю віталі ў Нясвіжы Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У праграму славутага выязнога “open-air”  увайшлі канцэрты, лепшыя балетныя і оперныя спектаклі, прэм’еры бягучага тэатральнага сезона, камерныя выступленні зорак беларускай оперы.

Партыю фартэпіяна  на канцэрце ў касцёле выконвае  лаўрэат міжнароднага  фестывалю Ларыса Церахава

Партыю фартэпіяна
на канцэрце ў касцёле выконвае
лаўрэат міжнароднага
фестывалю Ларыса Церахава

Канцэрты духоўнай музыкі пастаянна  карыстаюцца вялікім поспехам у публікі

Канцэрты духоўнай музыкі пастаянна
карыстаюцца вялікім поспехам у публікі

 

Паказы, якія ўваходзілі ў праграму “Вечароў”, традыцыйна праходзілі на некалькіх сцэнічных пляцоўках: ва ўнутраным двары і Тэатральнай зале замка Радзівілаў, а таксама ў касцёле Божага Цела. Менавіта з гэтага храма ў пятніцу, 24 ліпеня, і пачалося музычнае шэсце “Вечароў Вялікага тэатра” па Нясвіжы. Тут у выкананні салістаў оперы, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Наталлі Акінінай, Алены Золавай, Ганны Гур’евай, Юрыя Гара-дзецкага і лаўрэата нацыянальнага конкурсу Сяргея Лазарэвіча прагучала духоўная музыка эпохі барока. У праграму ўвайшлі творы як самых вядомых класікаў — І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, Дж. Пергалезі, так і кампазіцыі менш вядомых шырокаму колу аматараў класікі Германоўскага, Катовіча і ананімных аўтараў ХVІ — XVIII стагоддзяў, што разам з каментарыямі Віктара Скарабагатава надало канцэрту не толькі мастацкае, але і асветніцкае значэнне.

Гледачы спектакляў і канцэртаў мелі магчымасць наведаць  у рамках “Вечароў” выставы “Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара”  (на фота) з фондаў музея-палаца Вялікіх князёў Літоўскіх  у Вільні і “Час. Рэчы. Прасы”, якія праходяць у замку

Гледачы спектакляў і канцэртаў мелі магчымасць наведаць
у рамках “Вечароў” выставы “Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара”
(на фота) з фондаў музея-палаца Вялікіх князёў Літоўскіх
у Вільні і “Час. Рэчы. Прасы”, якія праходяць у замку

У канцэрце духоўнай музыкі ў касцёле Божага цела  ўдзельнічаюць салісты беларускай оперы Алена Золава,  Наталля Акініна, Юрый Гарадзецкі, Сяргей Лазарэвіч. Партыя трубы — Дзмітрый Гарбачук

У канцэрце духоўнай музыкі ў касцёле Божага цела
ўдзельнічаюць салісты беларускай оперы Алена Золава,
Наталля Акініна, Юрый Гарадзецкі, Сяргей Лазарэвіч.
Партыя трубы — Дзмітрый Гарбачук

Сцэны з балета Людвіга Мінкуса “Дон Кіхот”

Сцэны з балета Людвіга Мінкуса “Дон Кіхот”

театр3

Вечар гэтага ж дня перанёс усіх, хто сабраўся ва ўнутраным дворыку замка, у гарачую ад яркага сонца і моцных пачуццяў Іспанію. Харэаграфічная інтэр-прэтацыя бессмяротнай гісторыі Сервантэса аб храбрым ідальга Дон Кіхоце, які аб’явіў сябе рыцарам і адправіўся на барацьбу з беззаконнем і несправядлівасцю, нікога не пакінула раўнадушным. У сваім падарожжы Дон Кіхот разам з верным збраяносцам Санча Панса трапляў у розныя камічныя сітуацыі, знаходзіў даму сэрца і сустракаў мноства цікавых персанажаў, сярод якіх — юныя закаханыя Кітры і Базыль, бліскучы тарэадор Эспада і прыгажуня-танцоўшчыца Мерсэдэс, вандроўныя цыган і адважныя тарэра.

У гэты вечар на сцэне вызначаліся ўладальнікі медаля Францыска Скарыны Кацярына Алейнік (Кітры), Канстанцін Геранік (Базыль) і Ганна Фокіна (Дульцынея), заслужаная артыст-ка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец (Мерсэдэс), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка (Эспада).

Спалучэнне выдатнай харэаграфіі, адшліфаваных рухаў, яскравых колераў і цудоўнай музыкі так зачаравала гледачоў, што сваімі авацыямі яны яшчэ доўга не адпускалі артыстаў са сцэны.

(Працяг — у бліжэйшых

нумарах «НН»).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ,

Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.