Першае збожжа — дзяржаве

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік філіяла “Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлеба-прадукт” Пётр Агейка святочным караваем сустракае  дырэктара ААТ “Новае жыццё” Андрэя Ратомскага  (справа налева)

Начальнік філіяла “Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлеба-прадукт” Пётр Агейка святочным караваем сустракае дырэктара ААТ “Новае жыццё” Андрэя Ратомскага (справа налева)

У панядзелак хлебаробы ААТ “Новае жыццё” першымі ў раёне пачалі продаж  збожжа дзяржаве. Першыя 10 тон  харчовай пшаніцы з гэтай гаспадаркі даставіў на Гарадзей-скае збожжапрыёмнае  прад-прыемства вадзіцель Васіль Санько з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, якое аказвае паслугі нарыхтоўшчыкам па вывазе ўраджаю. Усяго ў гэты дзень “Новае жыццё”  здало 258,1 тоны.

Харчовай пшаніцы па дзярж-заказе з гаспадарак Нясвіж-скага раёна неабходна прыняць 16000 тон.

DL4A2710

Калектыў збожжапрыёмнага прадпрыемства ў большасці сваёй складаецца з вопытных работнікаў з немалым працоўным стажам. Гэта людзі, якія любяць сваю справу, любяць хлеб і прывыклі працаваць, як кажуць, “не за страх, а за сумленне”. Адна з іх — старшы майстар Таццяна Троська  (на фота), якая аддала працы на прадпрыемстве больш за 30 гадоў жыцця. Яна адказвае за прыёмку, размяшчэнне і захоўванне збожжа, за людзей, якія працуюць, за парадак на тэрыторыі і пажарную бяспеку.

Нагрузка на калектыў збожжапрыёмнага ў гарачую пару выпадае немалая — у разгар жніва сюды паступае амаль паўтары тысячы тон збожжа ў суткі, аднак гэтаму тут толькі рады, бо, як вядома, будзе хлеб — будзе і жыццё.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.