Першыя тысячнікі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля ўручэння ўзнагарод — старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, старшыня рэспубліканскага камітэта  Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій Антановіч  і камбайнер Віктар Антановіч, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец і дырэктар таварыства Андрэй Ратомскі

Пасля ўручэння ўзнагарод — старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, старшыня рэспубліканскага камітэта
Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій Антановіч
і камбайнер Віктар Антановіч, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец і дырэктар таварыства Андрэй Ратомскі

У ліку першых тысячнікаў  сталічнай вобласці — камбайнавы экіпаж ААТ “Новае жыццё” ў складзе Георгія Антановіча і Віктара Антано-віча. У сераду павіншаваць з працоўнай перамогай хлебаробаў прыехаў у поле старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, які ўручыў каштоўныя падарункі.

— Гэта важная падзея для ўсёй Міншчыны, таму што вы адны з першых камбайнераў, якія дасягнулі тысячнага намалоту, — адзначыў Мікалай Аксёнавіч. — Тое, што на нясвіжскай зямлі з’явіліся першыя тысячнікі вобласці — невыпадкова, бо ваш раён па праве лічыцца жытніцай рэспублікі. Людзі тут вельмі працалюбівыя. І мне прыемна знаходзіцца ў адной з лепшых гаспадарак рэгіёна, бачыць перадавікоў, якія кожны год дабіваюцца добрых вынікаў. А пагутарыўшы сёння з механізатарамі, магу сказаць, што ў гаспадарцы ўборачная кампанія арганізавана на высокім узроўні: камбайны ўкамплектаваныя, працаўнікі забяспечаны ўсім неабходным, наладжана гарачае харчаванне, спецадзенне — ёсць усё. А самае галоўнае, што людзі стараюцца, працуюць на славу і маюць дастойны заробак.

Першы  намеснік старшыні  райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец адзначыў тысячнікаў Падзячнымі пісьмамі старшыні Нясвіж-скага раённага выканаўчага камітэта. Герояў жніва павін-шавалі таксама старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, дырэктар ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі і старшыня прафкама гаспадаркі Іна Сцяпура.

першы тысячнік раёна сярод  вадзіцеляў — Леанід Вялічка  з СВК “Агракамбінат Сноў”

Першы тысячнік раёна сярод
вадзіцеляў — Леанід Вялічка
з СВК “Агракамбінат Сноў”

Таксама тысячай тон пачала вымярацца колькасць збожжа, да-стаўленага з поля на ток некаторымі вадзіцелямі. Так, першым тысячнікам раёна стаў Леанід Вялічка з СВК “Агракамбінат Сноў”. Такое пачэснае званне атрымана маладым чалавекам не ўпершыню. У мінулыя гады імя Леаніда таксама значылася ў ліку тых, хто прадэманстраваў высокія паказчыкі на адвозцы ад камбайнаў зерня. Дзень за днём, ад світанку і да заходу сонца малады вадзіцель умела круціў “баранку”, каб як мага хутчэй напоўніць зерняток залатым збожжам.

У сераду Леаніду на хвіліну прыйшлося прыпыніцца — прымаў віншаванні з нагоды працоўнай перамогі. Начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец выказаў маладому вадзіцелю словы шчырай падзякі за тое, што ён не шкадуе ўласных сіл і робіць усё, каб своечасова выканаць сваю “хлебную” місію. Анатоль Мікалаевіч пажадаў хлопцу новых працоўных поспехаў. Да віншаванняў далучыліся старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш і старшыня прафкама агракамбіната Уладзімір Слабко. У прыватнасці, яны выказалі спадзяванне бачыць Леаніда сярод пераможцаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Маладому тысячніку ўручылі Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама і грашовае ўзнагароджанне. У сваю чаргу, Леанід паабяцаў трымаць узяты тэмп і спадзяецца пера-ступіць парог у дзве тысячы тон.

На раніцу 28 ліпеня ў раёне было ўжо пяць камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў. Да перадавікоў з ААТ “Новае жыццё” далучыліся Уладзімір Яфімчык, Аляксандр Грынаш, Іван Касцюкевіч, Сяргей Вайняк з СВК “Агракамбінат Сноў”. Рубеж у тысячу тон на адвозцы зерня ад камбайнаў таксама пераступілі вадзіцелі Дзмітрый Міклашэвіч, Віталь Бурак, Віталь Мамонька і Сяргей Браусевіч з СВК “Агракамбінат Сноў”.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.