ПРАЦАВАЦЬ НА СТВАРЭННЕ РАЗАМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000019_310249_big

Беларусь і Расія з развалам СССР страцілі сістэму, падобнай да якой не было ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым. «Мы страцілі краіну, але самае страшнае, што мы страцілі сістэму, якую стваралі за дзесяцігоддзі і падобнай да якой не было ў свеце, якую трэба было шліфануць, дапрацаваць — і мы былі б зусім іншай дзяржавай нават пры развале Савецкага Саюза, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І сёння астаткі гэтай сістэмы, якую трэба было б, відаць, захаваць, мы пачынаем дабіваць, асабліва ў эканоміцы, асабліва ў сацыяльна-эканамічным развіцці».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што некаторыя праблемныя моманты застаюцца ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі. «Хоць мы і рушылі наперад далей за ўсіх у нашых адносінах, ёсць нюансы, якія насцярожваюць нас, кіраўніцтва краіны, і вельмі крыўдзяць людзей», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.