Раённае свята “Зажынкі”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З рук жней атрымалі сімвалічныя снапкі (справа налева) член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, выконваючы абавязкі старшыні Нясвіжскага райвыканкама  Анатоль Драгавец, генеральны дырэктар ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Аляксандр Андрушкевіч,  старшыня назіральнага савета ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Мікалай Яцута

З рук жней атрымалі сімвалічныя снапкі (справа налева) член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, выконваючы абавязкі старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоль Драгавец, генеральны дырэктар ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Аляксандр Андрушкевіч,
старшыня назіральнага савета ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Мікалай Яцута

У сераду ў Нясвіжскім раёне прайшло свята «Зажынкі-2016», якое было арганізавана  на палях закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат Нясвіжскі»

Удзел у свяце зажынак прынялі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Драгавец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман,  кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна, работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і  харчавання райвыканкама,  удзельнікі ўборкі гаспадаркі і ўсе іншыя, каму трэба  ў чарговы раз ударна папрацаваць у час жніва.

Свята адкрылася песнямі, якія звычайна спявалі жнеі, выходзячы ў поле, пасля чаго слова было прадастаўлена Анатолю Драгаўцу. Ён зазначыў, што перад усімі, хто заняты на жніве, ставіцца важная і адказная задача — сабраць ураджай своечасова, якасна і без страт. Даведзена заданне па валавым зборы збожжа ў сельгасарганізацыях раёна —  149875 тон, па ўраджайнасці —  65,1 ц/га.

Старшыня назіральнага савета закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат Нясвіжскі» Мікалай Яцута выказаў надзею, што, калі не падвядуць умовы надвор’я, наш раён не толькі выйдзе на вызначаныя межы, але і перасягне іх.

— Неспрыяльныя ўмовы надвор’я вас не павін-ны палохаць, а толькі настройваць на дзелавы лад.

Механізатары і тэхніка — на лінейцы гатоўнасці

Механізатары і тэхніка — на лінейцы гатоўнасці

Палявыя кветкі — удзельнікам жніва

Палявыя кветкі — удзельнікам жніва

Які ты духмяны,  хлебны каравай!

Які ты духмяны, хлебны каравай!

Хай ярка свеціць сонца над нашымі палямі і пахне спелым жытам, якое дасць нам дастатак, а раёну — перамогу ў барацьбе за ўраджай 2016 года, — сказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Сільвановіч, звяртаючыся да маладых хлебаробаў.

Жнеі, апранутыя ў маляўнічыя нацыянальныя касцюмы, сярпамі зжалі каласы ў снапы новага ўраджаю. З пажаданнямі вялікага хлеба і добрага надвор’я іх уручылі гасцям свята. Звонкай песняй славілі працу земляробаў артысты раённага цэнтра культуры, народныя ансамблі песні “Вяночак” і “Акцэнт” Сноўскага СЦК, “Лянок” Аношкаўскага СДК, “Ланская бяседа” Ланскага СДК. А таксама народны ансамбль песні “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці і народны ансамбль музыкі “Зараніца” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў.

Добразычлівасці ад надвор’я, поспеху ў добрай справе пажадалі хлебаробам святары  праваслаўнай і каталіцкай канфесій. Яны блаславілі пачатак уборачнай кампаніі і асвяцілі камбайны.

Караваі з мукі ўраджаю 2016 года — пачэсным гасцям свята

Караваі з мукі ўраджаю 2016 года — пачэсным гасцям свята

Благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі пратаіерэй  Аляксандр Данчанка і ксёндз-пробашч парафіі Святога Юзафа  г.п. Гарадзея і парафіі Святога Яна аграгарадка Сноў  Аляксандр Вітко асвячаюць сельскагаспадарчую тэхніку

Благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі пратаіерэй
Аляксандр Данчанка і ксёндз-пробашч парафіі Святога Юзафа
г.п. Гарадзея і парафіі Святога Яна аграгарадка Сноў
Аляксандр Вітко асвячаюць сельскагаспадарчую тэхніку

Для ўдзельнікаў свята спявае  народны ансамбль песні    “Вяночак”  Сноўскага СЦК

Для ўдзельнікаў свята спявае народны ансамбль песні
“Вяночак” Сноўскага СЦК

Свае  пажаданні таварышам па працы выказвае  вопытны механізатар ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”  Валерый Валявач

Свае пажаданні таварышам па працы выказвае вопытны механізатар
ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Валерый Валявач

Выступае народны ансамбль песні  “Ланская бяседа” Ланскага СДК

Выступае народны ансамбль песні
“Ланская бяседа” Ланскага СДК

DSCN6968

Мясцовыя жыхары з задавальненнем назіралі за ходам свята

DSCN7167

 

Візітоўка

закрытага акцыянернага

 таварыства

“Агракамбінат Нясвіжскі”

.Сельгасугоддзі — 2365 га.

.У т.л. ворыўныя землі — 1999 га.

.Бал урадлівасці  сельгасугоддзяў — 38,1.

.Бал урадлівасці ворыўных зямель — 39,6.

.У 2015 г. вытворчасць збожжа і зернебабовых пасля перапрацоўкі — 5349 т.

.Ураджайнасць — 57,3 ц/га — дасягнута такога ўзроўню ўпершыню ў гісторыі  гаспадаркі.

.Сельгаспрадпрыемства справілася летась з заданнем па валавым зборы збожжа  і выйшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва.

.Сёлета збожжавыя і зернебабовыя вырошч-валіся  на 985 га, азімы рапс — на 182 га.

.На жніве задзейнічана 5 збожжаўборачных камбайнаў.

.У 2015 г. тэмп росту вытворчасці малака да 2014 г. склаў 107,5 %, тэмп росту вытворчасці мяса — 111 %.

.Сёлета за 6 мес. малака атрымана 1534 т — 107,5 % — пры сярэднім надоі на карову 2922 кг (+274 кг або 110 %).

.Вырошчванне буйной рагатай жывёлы — 138,5 т (108,3 %) пры сярэднясутачнай прывазе 1 галавы 738 г (67 г).

.Сельгаспрадпрыемства займаецца вытворчасцю гародніны закрытага грунту. За 6 мес. 2016 г. сабрана гародніны 527,8 т — 104,8 % да мінулагодняга ўзроўню. Экалагічна чыстая прадукцыя цяпліц агракамбіната карыстаецца попытам.

.Выраслі аб’ёмы перапрацоўкі сыравіны на ўласнай перапрацоўчай вытворчасці, якая пасля  рамонту працуе цяпер у дзве змены.

.ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — экспартаарыентаванае прадпрыемства. Яно пастаўляе за мяжу ялавічыну першай катэгорыі, малако сухое і масла сялянскае.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

.За 6 мес. 2016 г. аб’ём  экспарту склаў 2 млн. 827 тыс. долараў ЗША — 145 % да ўзроўню першага паўгоддзя 2015 г.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.