Рэальны поспех “Рэала”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Загадчык магазіна “Рэал” Марына Юхнэль  і бухгалтар Алёна Ярашэвіч абмяркоўваюць  рабочыя пытанні

Загадчык магазіна “Рэал” Марына Юхнэль
і бухгалтар Алёна Ярашэвіч абмяркоўваюць
рабочыя пытанні

У апошнюю нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаць больш за 620 тысяч работнікаў гандлю Беларусі. Менавіта дзякуючы ім мы можам набываць усё, што неабходна нам для жыцця — ад хлеба і малака да бытавой тэхнікі і аўтамабіляў. Цікава, што рабіць пакупкі беларусы могуць большую частку сутак — па дадзеных статыстыкі, 60 % харчовых магазінаў пачынаюць сваю работу ў 8 гадзін раніцы і зачыняюцца пасля 21 гадзіны, а палова нехарчовых крамаў прымае  першых пакупнікоў у 10 раніцы і заканчвае работу пасля 19 вечара.

Вось гэтак жа зручна для наведвальнікаў, а менавіта, з 8 да 22 гадзін, працуе і магазін “Рэал”, які належыць прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “Прад- ЮМАС” і размяшчаецца ў пасёлку Гарадзейскага цукровага камбіната. У назве гаспадары зашыфравалі і спецыфіку крамы, і свае імёны: “прад” — ад “прадукты”, ЮМАС — скарачэнне ад Юхнэль Марына і Аляксандр.

Здаецца, нібыта ўчора ішло будаўніцтва новага гандлёвага аб’екта, перажываліся хваляванні, звязаныя з яго адкрыццём, і вось неўпрыкмет праляцела больш за сем гадоў, падчас якіх магазін і яго гаспадары набылі трывалую добрую славу і сярод жыхароў пасёлка, і на раённым узроўні.

За касавым апаратам працуе  прадавец ПГУП “ПрадЮМАС” Алена Стонька

За касавым апаратам працуе прадавец ПГУП “ПрадЮМАС” Алена Стонька

035

Загадчык “Рэала” Марына Юр’еўна, якая яшчэ да адкрыцця сваёй справы 15 гадоў адпрацавала ў гандлі, на пытанне аб тым, што дапамагае вытрымліваць канкурэнцыю, адказала, што галоўнае — гэта даступныя цэны, пастаяннае абнаўленне асартыменту, вывучэнне попыту і, вядома, уважлівае і добразычлівае стаўленне да пакупніка.

А пакупнік тут сапраўды можа знайсці ўсе самыя неабходныя для жыцця прадукты — мясныя, малочныя, хлеба-булачныя, кандытарскія вырабы, а таксама бакалею, сокі і джэмы вытворчасці Стаўбцоўскага філіяла таго ж Гарадзейскага цукровага камбіната. Якраз цяпер, у пару дамашніх нарыхтовак, асаблівым попытам карыстаюцца цукар, соль, воцат, розныя таматныя соусы, і хатнія гаспадыні заўсёды могуць знайсці ўсё гэта ў звыклым для іх магазіне.

Увогуле ж, як расказала Марына Юр’еўна, абсалютная большасць пастаўшчыкоў тавару — беларускія, і гэта таксама дапамагае трымаць разумны ўзровень цэн. Так, хлеб сюды трапляе з Нясвіжа і Баранавіч, малако і кефір — з Клецка, заўсёды свежыя тарты — са Стоўбцаў, ад славутай фірмы “Гном-сэрвіс”, мяса-каўбасныя вырабы — з агракамбіната “Сноў”. Апошнім, дарэчы, пакупнікі захоўваюць зайздросную вернасць і ўжо не першы год аддаюць ім перавагу ў параўнанні з прадукцыяй іншых мясакамбінатаў.

Акрамя кіраўніцтва — дырэктара ПГУП “ПрадЮМАС” Аляксандра Юхнэля і загадчыка магазіна “Рэал” Марыны Юхнэль — у невялікі, але зладжаны калектыў прадпрыемства ўваходзяць бухгалтар Алёна Ярашэвіч і чатыры вопытныя прадаўцы: Ала Сіткевіч, Алена Стонька, Вольга Шпакоў-ская і Таццяна Сягай. Усе яны цэняць свае рабочыя месцы, бо ведаюць, што тут іх чакае нармальная зарплата, стабільныя выхадныя па графіку і поўны, як кажуць, сацыяльны пакет. А стабільнасць у наш няпросты час — гэта ўжо вельмі добрая база для далейшага руху наперад, для таго, каб удасканальваць і развіваць аднойчы пачатую добрую справу, якая ідзе на карысць і тым, хто яе распачаў, і іншым людзям.

Пакупнікоў абслугоўвае прадавец  ПГУП “ПрадЮМАС” Ала Сіткевіч

Пакупнікоў абслугоўвае прадавец
ПГУП “ПрадЮМАС” Ала Сіткевіч

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.