Стыхія

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

град

У нядзелю магутны навальнічны фронт прагнаў спякоту, прынёс доўгачаканы дождж, але, на жаль, пранёсся ўраганам і нават з градам. У многіх месцах пацярпелі пасевы сельгаскультур. Напрыклад, як расказаў галоўны аграном ААТ “Новае жыццё” Міхаіл Канановіч, на плошчы недзе 320 гектараў пашкоджана кукуруза — каранёвая сістэма аказалася часткова вырванай з глебы, расліны пабіла градам. Ёсць пашкоджанні ў СВК “Гарадзея”, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Па інфармацыі райсельгасхарчу, будынкі найбольш пацярпелі ў ААТ “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, “Юшавічы”, “17 верасня”. Напрыклад, у апошняй гаспадарцы ўраган сарваў часткова дахі на камбікормавым заводзе, складзе ўгнаенняў, комплексе цялушак, збожжавым складзе, ферме “Высокая Ліпа”, майстэрні, цялятніку фермы “Еськавічы”. Спецыялісты падлічылі: каб адрамантаваць будынкі, вераснёўцам патрэбна 800 лістоў шыферу і 15 кубаметраў лесу. У “Новым жыцці” на ферме “Казлы” знесла ўвесь дах разам са страпіламі. Захапіў ураган таксама фермы “Аношкі” і “Наруцавічы”.
Дабавіла непагадзь работы і энергетыкам. Дрэвы ад шквалістага ветру падалі на электралініі, мела месца ад-ключэнне электраэнергіі. Брыгады Нясвіжскага раёна электрасетак працавалі на ліквідацыі аварыйных сітуацый да паловы трэцяй гадзіны ночы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.