Сямён Шапіра: Міншчына мае высокі эканамічны і чалавечы патэнцыял

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

213605-02 (1)

На мінулым тыдні, 22 ліпеня, у Маладзечне адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

На пытанне нашага карэспандэнта кіраўнік сталічнага рэгіёна адказаў, што ўраган, які прайшоў па тэрыторыі Мінскай вобласці 13 ліпеня, нанёс шкоду прыкладна на 6 мільёнаў рублёў.  “Шостую частку ад гэтай сумы пакрые  “Белдзяржстрах”, астатнія сродкі на аднаўленне жылля і аб’ектаў інфраструктуры возьмуць на сябе рэспубліканскі і абласны бюджэты, — сказаў Сямён Шапіра. — Дакладную суму шкоды назваць пакуль не ўяўляецца магчымым. Жыхары ўсіх пацярпелых дамоў плаціць свае грошы за іх аднаўленне не будуць, за гэта заплаціць дзяржава. У любой цывілізаванай краіне для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый сродкі ёсць”. Па словах старшыні Мінаблвыканкама, наступствы разгулу стыхіі ацэньваліся ў тым ліку з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў. Вядома пра 11 пацярпелых жыхароў цэнтральнага рэгіёна, якія былі паранены.

Што тычыцца разбурэнняў дахаў і частковага разбурэння сцен дамоў, то іх аднаўленне пачалося неадкладна. “Будматэрыялы, шыфер атрымлівалі з цэментных заводаў. Акрамя таго, былі задзейнічаны рэзервы са складоў МНС. Таксама было прынята рашэнне адпускаць неабходныя матэрыялы з крамаў без аплаты па даверанасці. Разлікі за іх ужо пачаліся”, — расказаў Сямён Шапіра.

Губернатар паведаміў, што практычна за суткі былі завершаны ўсе аварыйныя работы ў энергасістэме. Спецыялістамі электрычных сетак у пацярпелых раёнах быў улічаны нядаўні вопыт ліквідацыі наступстваў снежнага цыклону “Даніэла”, прычым на гэты раз удалося спрацаваць больш зладжана.

Сямён Шапіра адзначыў якасць ва ўзаемадзеянні розных службаў і органаў улады. Паводле яго слоў, старшыні райвыканкамаў у трох з пяці найбольш пацярпелых ад урагану раёнаў у дзень разгулу стыхіі знаходзіліся ў працоўных адпачынках. Пасля таго, што здарылася, кіраўнікі Бярэзінскага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў перапынілі адпачынак і прыступілі да працы. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна асабіста наведаў усе пацярпелыя раёны, аператыўна прымаў рашэнні, якія адносяцца да яго кампетэнцыі. У Мінаблвыканкаме адразу ж пачаў работу штаб па ліквідацыі наступстваў стыхіі. “Мы разам са старшынямі райвыканкамаў усіх раёнаў дамовіліся хутка дапамагчы адзін аднаму, і гэта рэалізавана”, — падкрэсліў губернатар. Сямён Шапіра паведаміў, што ў Мінскай вобласці ад шквалістага ветру пацярпела 8,5 тысячы гектараў лясоў, пасевы на 10 тысячах гектараў прызнаныя палеглымі. Аднак прагназуемыя страты сельгаскультур старшыня аблвыканкама не назваў крытычнымі. Як паведамлялася, найбольш пацярпелі ў Мінскай вобласці ад урагану 13 ліпеня Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі і Чэрвеньскі раёны.

Паказчык валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) Мінскай вобласці ў новай пяцігодцы будзе не меншым, чым у папярэдняй. У мінулай пяцігодцы сярод рэгіёнаў краіны Мінская вобласць з’яўлялася лідарам па паказчыку ВРП. “Да канца той пяцігодкі мы дадалі     22 % у параўнанні з пачаткам. Гэта істотны прырост, бо на працягу пяці гадоў паказчык павялічваўся на 4-5 %, — нагадаў Сямён Шапіра. — Па выніках першага паўгоддзя бягучага года Мінская вобласць па ВРП займае не лідзіруючыя пазіцыі. Гэта выклікана, перш за ўсё, прасяданнем калійных рынкаў і ў тым, што ААТ “Беларуськалій” мае значную ўдзельную вагу ў ВРП вобласці. Замясціць гэты аб’ём чым-небудзь іншым вельмі няпроста”. Па словах старшыні Мінаблвыканкама, з-за рэзкага зніжэння цаны калійных угнаенняў на знешніх рынках аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў Мінскай вобласці знаходзіцца на ўзроўні 80 % у параўнанні з мінулым годам. “Аднак калі не ўлічваць аб’ёмы “Беларуськалія”, то ўся астатняя прамысловасць прадэманстравала тэмп росту  105 %.

Валавы рэгіянальны прадукт у вобласці расце з кожным месяцам і цяпер набліжаецца да 93 %. Прыкладаюцца ўсе намаганні, каб паказчыкі павялічва-ліся за кошт іншых прадпрыемстваў. Станоўчую дынаміку дэманструе, напрыклад, БелАЗ і іншыя”, — падкрэсліў губернатар. Сямён Шапіра адзначыў, што разлічвае на дынамічнае развіццё бізнесу ў Мінскай вобласці ў новай пяцігодцы, што таксама забяспечыць прырост ВРП, тым больш што бізнес-цікавасць да рэгіёна не слабее. “Вобласць развіваецца, таму я думаю, што за новую пяцігодку мы зробім не менш, чым за папярэднюю”, — канстатаваў старшыня Мінаблвыканкама.

Мінская вобласць у бягучым годзе, як і ў мінулым, разлічвае на ўраджай збожжавых больш за 2 мільёны тон, адзначыў старшыня Мінаблвыканкама. “У мінулым годзе ў ходзе ўборкі палёў, пашкоджаных засухай, на пачатковым этапе ўборачнай сярэдняя ўраджайнасць складала 27 ц/га. Калі ж уборка збожжавых завяршалася, той жа паказчык дасягнуў 41,6 ц/га. У выніку хлебны каравай рэгіёна склаў 2 мільёны 177 тысяч тон”, — нагадаў Сямён Шапіра. “У гэтым годзе сярэдняя ўраджайнасць ўжо вышэй, а ўбіраюцца зараз яшчэ не лепшыя палі. Калі новых катаклізмаў не паднясе надвор’е і мы прымем правільныя тэхналагічныя рашэнні, то і ў гэтым годзе будзе атрымана больш за 2 мільёны тон збожжа”, — падкрэсліў кіраўнік Мінскай вобласці.

Губернатар нагадаў, што ў цэнтральным рэгіёне неабходна ставіць задачу па намалоце 3 мільёнаў тон збожжа. Валавы збор можна павялічыць за кошт кукурузы, упэўнены ён. Гэтая культура ўжо ў бягучым годзе здольная забяспечыць выхад на ўзровень намалоту амаль 2,5 мільёна тон збожжа. “Зрэшты, цяпер, як я кажу старшыням райвыканкамаў, нават больш важна, чым зерне, — нарыхтоўка корму для галіны жывёлагадоўлі. Я настойваю на ўсё большай нарыхтоўцы травяністых кармоў”, — рэзюмаваў Сямён Шапіра.

Пасля прэс-канферэнцыі прысутных чакала прыемная цырымонія. Былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод журналістаў. У намінацыі “Лепшы афіцыйны інтэрнэт рэсурс друкаваных абласных сродкаў масавай інфармацыі” дыплом атрымалі “Нясвіжскія навіны”.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.