У госці да ратавальнікаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Акцыя «Канікулы без дыму і агню» набірае абароты ў Нясвіжскім раёне.

Кожны дзень рабят, якія адпачываюць у школьных лагерах, насычаны разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі. Гэта гульні, наведванне музеяў, спартландыі і многае іншае. Несумненна, летнія канікулы для школьнікаў — любімая пара года. Але, як паказвае практыка, менавіта летам узрастае колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей.

Таму дзверы Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кожны дзень адкрытыя для дапытлівых «юных ратаваль-нікаў». З якім захапленнем і задавальненнем любяць прыходзіць хлопчыкі ў госці да сапраўдных байцоў! Бо тут яны могуць не толькі пачуць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, але і пазнаёміцца з тэхнікай, якая ўдзельнічае ў ліквідацыі пажараў, паназіраць за распарадкам дня пажарных, пасядзець за рулём сапраўднай пажарнай машыны.

Давайце разам клапаціцца аб тым, каб усё лета для нясвіжскіх школьнікаў і дашкалят прайшло пад дэвізам «Дым і агонь? Гэтаму не бываць!»

Ірына КАНАПЕЛЬКА,

інспектар ГПіН Нясвіжскага РАНС.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.