У новым храме

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святочную службу ўпрыгожваў сваімі спевамі хор нядзельнай школы Свята-Узнясенскага прыхода (на фота), а таксама дарослы хор прыхода і мужчынскі хор з Мінска

Святочную службу ўпрыгожваў сваімі спевамі хор нядзельнай школы Свята-Узнясенскага прыхода (на фота), а таксама дарослы хор прыхода і мужчынскі хор з Мінска

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Нясвіжы адзначылася знамянальнай падзеяй — урачыстым адкрыццём храма Узнясення Гасподня. На святочную службу прыбылі вышэйшыя духоўныя асобы Беларускай праваслаўнай царквы — мітрапаліт Філарэт, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, настаяцелі многіх прыходаў Слуцкай епархіі, мноства прыхажан і гасцей горада.

Мітрапаліт Філарэт уручыў ордэн Найпадобнага  Серафіма Сароўскага ІІІ ступені старшыні  райвыканкама Івану Крупко. У сваю чаргу,  Іван Іванавіч падараваў храму ад раённай улады каштоўны прадмет царкоўнага начыння — даразахавальніцу. Медалямі і граматамі Беларускай  праваслаўнай царквы былі таксама ўзнагароджаны намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік, генеральны дырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН па земляробстве”, былы старшыня Нясвіжскага райвыканкама, пры якім пачыналася будаўніцтва храма,  Фёдар Прывалаў, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл Крыштаповіч, начальнік  філіяла “Нясвіжскае УМГ”  ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, аўтар праекта храма Міхаіл Туркоўскі, інжынер-праекціроўшчык праектнага бюро г. Нясвіжа Сяргей  Броўка, кіраўнікі ўсіх арганізацый, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні, аддзелцы храма і добраўпарадкаванні яго тэрыторыі, рабочыя, якія асабліва вызначыліся пры будаўніцтве, а таксама кіраўнікі прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, якія аказвалі спонсарскую дапамогу

Мітрапаліт Філарэт уручыў ордэн Найпадобнага Серафіма Сароўскага ІІІ ступені старшыні
райвыканкама Івану Крупко. У сваю чаргу, Іван Іванавіч падараваў храму ад раённай улады каштоўны прадмет царкоўнага начыння — даразахавальніцу. Медалямі і граматамі Беларускай праваслаўнай царквы былі таксама ўзнагароджаны намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік, генеральны дырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН па земляробстве”, былы старшыня Нясвіжскага райвыканкама, пры якім пачыналася будаўніцтва храма, Фёдар Прывалаў, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Міхаіл
Крыштаповіч, начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, аўтар праекта храма Міхаіл Туркоўскі, інжынер-праекціроўшчык праектнага бюро г. Нясвіжа Сяргей Броўка, кіраўнікі ўсіх арганізацый, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні, аддзелцы храма і добраўпарадкаванні яго тэрыторыі, рабочыя, якія асабліва вызначыліся пры будаўніцтве, а таксама кіраўнікі прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, якія аказвалі спонсарскую дапамогу

Прысутных у храме вітае мітрапаліт Філарэт

Прысутных у храме вітае мітрапаліт Філарэт

Настаяцелю Свята-Узнясенскага  прыхода протаіерэю Аляксандру Данчанку мітрапаліт Філарэт уручыў царкоўную  ўзнагароду — крыж з упрыгожваннямі. Кіраўніцтва Беларускай  праваслаўнай царквы таксама  падаравала прыходу каштоўны падарунак — еўхарыстычны набор, а настаяцель суседняга  Свята-Георгіеўскага прыхода протаіерэй Яўген Лабынько падараваў новаму храму ад сваіх прыхаджан ікону  Вялікамучаніка Георгія Перамаганосца

Святочнае Богаслужэнне суправаджалася мелодыяй званоў

Святочнае Богаслужэнне суправаджалася мелодыяй званоў

Святочнае Богаслужэнне суправаджалася мелодыяй званоў

Святочнае Богаслужэнне суправаджалася мелодыяй званоў

037

Прыхаджане падыходзяць да ракіі са стапой  Праведнай Сафіі Слуцкай, заступніцы нашага краю

Прыхаджане падыходзяць да ракіі са стапой
Праведнай Сафіі Слуцкай, заступніцы нашага краю

На святочную службу ў новым храме сабралася вялікае мноства вернікаў

На святочную службу ў новым храме сабралася вялікае мноства вернікаў

P.S. Ад імя ўсіх прыхаджан настаяцель новага храма Узнясення Гасподня, протаіерэй Аляксандр Данчанка выказаў вялікую ўдзячнасць раённай уладзе, асабіста старшыні райвыканкама Івану Крупко і намесніку старшыні райвынкама па будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і пытаннях горада Міхаілу Афанасіку за пад-трымку і дапамогу ў будаўніцтве на дзяржаўным узроўні, калектывам усіх будаўнічых і іншых прадпрыемстваў, якія ўнеслі свой уклад ва ўзвядзенне і добраўпарадкаванне храма і яго тэрыторыі, — за шчырую і часам вельмі нялёгкую працу, усім нераўнадушным людзям, якія ахвяравалі на будаўніцтва ўласныя сродкі — за шчодрасць і дабрыню. За ўсіх іх на кожнай літургіі будзе ўзносіцца малітва «ЗА СОЗДАТЕЛЕЙ СВЯТАГО ХРАМА СЕГО».

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА, Святланы ПОЛЬСКАЙ

і з сайта Слуцкай епархіі.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.