Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Ушанаванне памяці загінуўшых у баях Вялікай Айчыннай вайны

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

У рамках акцыі «Манументы Перамогі» філіял «Нясвіжскае УМГ» ААТ «Трансгаз газпром Беларусь» правёў добраўпарадкаванне помніка загінуўшым землякам у вёсцы Старыя Навасёлкі Сейлавіцкага сельскага Савета.

Як расказаў начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла Сяргей Філіпаў, сіламі яго падраздзялення была ўкладзена тратуарная плітка на пляцоўцы вакол помніка і на дарожцы да яго, зроблены прыступкі, падноўлены пліты з імёнамі вяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны, і сам абеліск. Тэрыторыю вакол мемарыяла абрамілі маладыя туйкі. 

Усе гэтыя работы праведзены за кошт таварыства, калектыў і кіраўніцтва якога надаюць вялікае значэнне належнаму захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. У папярэднія гады нясвіжскія газавікі ўжо зрабілі немалы ўклад у добраўпарадкаванне памятнага знака ахвярам фашысцкай бамбардзіроўкі — жыхарам вёскі Агароднікі, якая пасля вайны ўвайшла ў склад Нясвіжа, помніка загінуўшым землякам у вёсцы Слаўкава, а таксама  Брацкай магілы ў вёсцы Мікулічы.

У сам жа Дзень Перамогі — 9 Мая — кветкі да помніка загінуўшым землякам у вёсцы старыя Навасёлкі ўсклалі старшыня Сейлавіцкага сельвыканкама Васіль Чычко, генеральны дырэктар ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» Юрый Секерыцкі і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Тамара Ярашэвіч.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.     

Памяць не мае ўзросту

Гадавіну Перамогі над фашысцкімі захопнікамі мы сёлета адзначылі ў 75-ы раз. І хаця час з кожным годам аддаляе ад нас гэту падзею, памяць аб ёй не знікае з нашай свядомасці. Сведчанне гэтаму — ушанаванне памяці загінуўшых у баях Вялікай Айчыннай вайны, клопат аб ветэранах, якім пашчасціла вярнуцца дамоў.

Падчас ушанавання памяці загінуўшых землякоў у аг. Сноў. У цэнтры — старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман і галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Уладзімір Мітронь.

У Снове ў Дзень Перамогі адбыўся мітынг з ускладаннем вянкоў да помніка загінуўшым землякам, што стаіць у цэнтры аграгарадка. У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва Сноўскага сельсавета і СВК “Агракамбінат Сноў”, работнікі сельгаспрадпрыемства і іншыя жыхары Снова. Настаяцель Космадаміянаўскага храма аг. Сноў іерэй Аляксандр Калеснік здзейсніў заўпакойную ліцію па загінуўшым воінам.

«НН».

Цветы — героям

9 мая настоятель прихода храма Собора Белорусских святых в городе Несвиже протоиерей Олег Абрамович и члены церковного хора возложили цветы к памятнику погибшим воинам, расположенному в городском парке, и совершили заупокойную литию.

Это мероприятие прошло после Божественной литургии в городской часовне в честь св. праведной Софии, княгини Слуцкой и было инициировано активистами прихода.

Нужно отметить тот факт, что памятник является не просто памятным знаком. Он находится на месте братской могилы, где покоятся бойцы, освобождавшие город Несвиж от немецко-фашистских захватчиков.

Новая община, большинство активных участников которой — члены Несвижского православного братства в честь Преображения Господня, регулярно проводит ежегодные мероприятия, посвященные празднованию Дня Победы. В прошлые годы в этот день совершались поездки к местам воинской славы, проводились слеты на приходской территории Свято-Троицкого прихода в аг. Солтановщина.

Братчики ведут историко-архивную и поисковую работу. Ими найдены многие интересные факты и материалы, связанные с историей Несвижчины. Благодаря помощи Харьковского епархиального управления Преображенское братство вышло на поисковиков в городе Харькове, где до своей кончины проживал почетный гражданин города Несвижа Герой Советского Союза Николай Павлович Лещенко. Летом 1944 года он принимал активное участие в боях за освобождение Несвижа и Слуцка, за что и получил звание Героя Советского Союза. Харьковчанину Сергею Зинченко удалось найти родственников и место захоронения Николая Павловича.

«НН».

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!