Вось такія ў нас ветэраны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы чэрвеня  ў горадзе Баранавічы адбыўся чарговы чэмпіянат Рэспублікі  Беларусь па настольным тэнісе сярод ветэранаў. Спаборніцтвы праходзілі ў  спецыялізаваным тэнісным манежы санаторыя “Магістральны”.

Сярод удзельнікаў узроставай катэгоры старэй 60 гадоў другое месца заняў наш зямляк Уладзімір  Бруй, які хутка збіраецца адзначыць 68-я народзіны. Рознымі відамі спорту ён займаўся ўсё сваё жыццё. Гуляў у баскебольнай  камандзе лінгвістычнага ўніверсітэта, пазней больш захапляўся валейболам. Настольным тэнісам ён пачаў займацца ў 12 гадоў. Шмат разоў выйграваў  першынство Нясвіжчыны. Ветэран вядзе здаровы лад жыцця, не ўжывае ні  алкаголю, ні нікаціну.

Галоўнай прычынай поспеху Уладзімір Дзмітрыевіч лічыць не свае ўласныя  здольнасці, а выключна добрыя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай, якія  створаны на Гарадзейскім цукровым камбінаце, дзякуючы нястомным клопатам яго адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта. Гэта — добра арганізаваная работа басейна з саунай, спартыўнай і трэнажорнай заламі з ветлівым і кваліфікаваным  персаналам. Пасля самага стамляльнага працоўнага дня проста магнітам цягне  сюды, каб з дапамогай фізічных нагрузак змяніць псіхалагічны настрой і атрымаць пазітыўныя эмоцыі.

А самай вялікай радасцю для яго душы з’яўляюцца перамогі футбольнай каманды «Гарадзея», калі, седзячы на дыктарскім месцы, ён аб’яўляе імя іграка, што  забіў мяч у вароты каманды гасцей…

Неаніла ЛЮБАНЕЦ,

студэнтка-практыкантка інстытута журналістыкі БДУ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.