Вясёлае “рэха”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2016_1

Вось ужо некалькі выхадных запар у гарадскім парку, пад шатамі векавых дрэў звіняць песні, чуваць смех і дружныя апладысменты. У гонар Года культуры лепшыя самадзейныя калектывы Нясвіж-чыны паказваюць сваё ўменне і ствараюць добры настрой несвіжанам і гасцям нашага горада. Між іншым, добрая традыцыя знаходзіць сваіх прыхільнікаў, што пацвердзіў і канцэрт вакальнай групы “Рэха” Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі. У праграме прагучалі вясёлыя, бадзёрыя песні, было шмат жартаў і гумару. Ва ўсіх творах праследжвалася асноўная тэндэнцыя: любоў да роднага краю і Беларусі, народных традыцый і песень нашых бацькоў, цёплыя словы-звароты да гледачоў. А ў адказ — падтрымка і гарачыя воплескі. Ну, як не адрэагаваць на добрае, прафесійнае выкананне артыстамі “Рэха” слаўных пе-сень “Беларусь мая”, “А ў лесе грыбы зарадзілі”, “Пунсовыя гваздзікі”, “Чаромха белая” і іншых мілагучных музычных падарункаў?! Іх з пашанай дарылі слухачам і салісты групы Алена Дамінікоўская, Кацярына Мартос, Альбіна Сцепанюк, Таццяна Кунігель, Лілія Ільюшэнка.

Арыгінальна праявілі свае станоўчыя эмоцыі маладыя людзі з Баранавіч (з маленькім дзіцем, дарэчы): яны пажадалі сфатаграфавацца з выканаўцамі і паднеслі ім марожанае. Спадабалася ўсім і актыўная вядучая канцэрта Святлана Янковіч, якая не давала сумаваць нікому, падба-дзёрвала і заклікала да танцаў. Агульная ж думка гледачоў была такая: добры рэпертуар, пазітыў і весялосць, цудоўныя галасы.

Непадалёк ад сцэны, на высокім беразе сажалкі Замкавай быў разасланы каляровы і маляўнічы дыван з вырабаў майстроў народнай творчасці. Аздаблялі музычную праграму прадстаўнікі Лысіцкіх сярэдняй школы-дзіцячага сада і сельскага клуба-бібліятэкі Алена Мокат і Ірына Малейка. Яны прывезлі цікавыя работы сваіх землякоў: вышываныя ручнікі і букеты, вязаныя кручком сурвэткі, тканыя посцілкі і паясы, талеркі дэкупажныя і іншыя цікавыя прадметы, выкананыя рукамі вясковых умельцаў.

Раіса ХВІР,

 г.Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.