Выйшлі ў поле камбайны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

комбайн

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на раніцу 19 ліпеня 9 гаспадарак Нясвіжчыны вялі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. У раёне іх убрана 627,2 га. Гэта складае 3 % ад усёй плошчы. У тым ліку 201 га ўбралі хлебаробы ААТ “Лань-Нясвіж” (7 %), 109 га (6 %) — ЗАТ “1 Мая”, 102 га (6 %) — ААТ “Новае  жыццё”, 73 га (5 %) — ААТ  “Нясвіжскія Астроўкі”. У цэлым па  раёне намалочана за першыя дні жніва 3113,5 тоны зерня. Найбольш высокая ўраджайнасць — у ААТ “Грыцкевічы” (70,3 ц/га) і ААТ “Новае жыццё” (63,9 ц/га).

6 гаспадарак вырошчваюць азімы рапс. З 639 гектараў яго ўбрана 281,5. Закончылі работу на сваіх плошчах ААТ “Сейлавічы” (100 га), ЗАТ “1 Мая” (50 га), ААТ “Лань-Нясвіж” (20 га), сортавыпрабавальная станцыя (10 га). 102 гектары ўбрана ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.