ВЫСТАВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выставы

Да канца ліпеня ў салоне-галерэі “Скарбніца” праходзіць выстава мастака з Гарадзеі Васіля Івашкі “Уся радасць жыцця — у творчасці”. Васіль Васільевіч нарадзіўся ў 1962 годзе. У 1981 закончыў рэспубліканскую школу для адораных дзяцей па выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка ў Мінску. Два гады адслужыў у Савецкай Арміі, аднак з творчасцю не развітаўся, і ў 1991 годзе закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

Любімыя тэмы мастака — выявы Нясвіжа, кветкі, пейзажы. Стварае ён і цікавыя абстрактныя работы, у якіх спалучаюцца фантазія і рэальнасць. Менавіта яны і прадстаўлены на выставе. Карціны Васіля Івашкі, поўныя жыцце-сцвярджальнай, сонечнай энергіі, знаходзяцца ў Германіі, Італіі і Польшчы, пастаянна экспануюцца ў галерэях горада Мінска і салоне-галерэі “Скарбніца”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.